BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гандляры карцінамі з рэзідэнцыі Януковіча затрыманыя ў Беларусі

29.09.2014
Гандляры карцінамі з рэзідэнцыі Януковіча затрыманыя ў Беларусі
Ілюстрацыя карціны Вінцэнта Ван Гога "Зорная ноч"
Беларускі КДБ сцвярджае, што злавіў гандляроў падробкамі твораў сусветна знакамітых мастакоў, якія раней упрыгожвалі рэзідэнцыю былога кіраўніка Украіны.

Карціны неўсталяваных аўтараў прадавалі пад выглядам твораў сусветна вядомых мастакоў Клода Манэ, Вінцэнта Ван Гога, Эдварда Мунка, Канстанціна Юона і Васіля Кандзінскага. Пра гэтае са спасылкай КДБ паведамляе Інтэрфакс.

Па словах прадаўцоў, прапанаваныя імі творы мастацтва былі вывезеныя з рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча

Цяпер адбываецца мастацтвазнаўчая і іншыя экспертызы канфіскаваных карцін. Падчас іх будзе вызначаны рэальны кошт карцін, а таксама іх мастацкая, культурная і гістарычная каштоўнасць. Спецыялісты, паводле папярэдніх звестак, мяркуюць, што карціны маюць пэўную каштоўнасць, аднак іх кошт значна ніжэйшы, чым заяўлялі падазраваныя. 

У прэс-службе КДБ Еўрарадыё патлумачылі, што карціны належаць іншым аўтарам, але намаляваныя фарбамі і на халстах згаданага перыяду.

Дома ў затрыманых прадаўцоў прайшлі ператрусы. Там былі знойдзеныя і канфіскаваныя больш за 100 старадаўніх абразоў і карцін. Паводле папярэдняй ацэнкі экспертаў, вялікая частка канфіскаваных твораў жывапісу і графікі напісаныя фарбамі і на палотнах перыяду ХVIII-XIX стагоддзяў. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео