BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Канстытуцыйны суд прызнаў сваю неэфектыўнасць у моўным пытанні

28.09.2014
Канстытуцыйны суд прызнаў сваю неэфектыўнасць у моўным пытанні
Салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінскага Камітэта Леанід Мархотка атрымаў адказ з Канстытуцыйнага Суда на свой зварот па абароне беларускай мовы ад дыскрымінацыі.

Два месяцы суд вывучаў дванаццацістаронкавы зварот праваабаронцы, але падстаў для ўзбуджэння вытворчасці па справе не знайшоў.

Тым не менш у адказе начальніка сакратарыята Канстытуцыйныга суда А.В. Каравая адзначаецца, што Канстытуцыйны суд неаднаразова разглядаў пытанне аб роўным выкарыстанні дзвюх дзяржаўных моў як у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў, так і ў парадку рэалізацыі права пэўных дзяржаўных інстытуцый уносіць свае прапановы на гэты конт. Пры гэтым, па словах спадара Каравая, Канстытуцыйным судом выкладаліся пазіцыі аб неабходнасці ўнясення адпаведных змяненняў і дапаўненняў у закон “Аб мовах” і іншыя акты заканадаўства, здольных забяспечыць фактычную роўнасць у выкарыстанні дзяржаўных моў, а таксама рэалізацыі права грамадзян карыстацца дзяржаўнымі мовамі ў асобных сферах іх жыццядзейнасці.

Такі адказ праваабаронца БХК лічыць фактычным прызнаннем неэфектыўнасці дзейнасці Канстытуцыйнага суда:

- У нашым звароце 25 пунктаў, што абгрунтоўваюць неабходнасць выпраўлення ў моўным заканадаўстве прабелаў, выключэння ў ім калізій і прававой нявызначанасці. Існаванне дагэтуль такой вялікай колькасці праблем у гэтай сферы яксрава сведчыць пра тое, што папярэднія неаднаразовыя разгляды гэтага пытання Канстытуцыйным судом і агучаныя ім пазіцыі былі фактычна праігнараваны дзяржаўнымі ўстановамі і адпаведнымі службовымі асобамі.

Адмову ва ўзбуджэння вытворчасці па справе і адфутбольванне Канстытуцыйным Судом аўтараў звароту з прапановамі ў парламент праваабаронца салігорскага прадстаўніцтва БХК лічыць простай спробай унікнуць і ад прынцыповага вырашэння пытання па сутнасці. Такі падыход Канстытуцыйнага суда, на думку Леаніда Мархоткі,ніяк не спрыяе стварэнню ў заканадаўстве дадатковых механізмаў па рэалізацыі права грамадзян на карыстанне беларускай мовай.

Як нагадвае праваабарончы цэнтр «Вясна», 13 красавіка 2014 года набыў моц Закон “Аб канстытуцыйнай судавытворчасці”, які прыйшоў на змену ранейшай рэдакцыі Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”. Упершыню права звяртацца ў Канстытуцыйны суд для ўзбуджэння вытворчасці па справах аб выпраўленні ў заканадаўстве прабелаў, выключэння ў ім калізій і прававой нявызначанасці атрымалі грамадзяне і грамадскія аб’яднані. Каб пазбавіцца гэткіх калізій у заканадаўстве аб мовах з’явілася ініцыятыва юрыдычнага эксперта Беларускага Хельсінскага Каміэтэта Гары Паганяйлы, якую падтрымалі грамадзяне ў тым ліку ў Салігорску.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео