BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Немяцкі навукоўца прачытае ўласны даклад на беларускай мове

21.09.2014
Немяцкі навукоўца прачытае ўласны даклад на беларускай мове
На Міжнародных навуковых чытаннях у Гомелі 25-26 верасня прафесар Ольдэнбургскага ўніверсітэту Гун-Брыт Колер выступіць з дакладам на беларускай мове.

Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, пройдуць у Гомелі 25-26 верасня, перадае БелаПАН.

Тэма навуковых чытанняў - "Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах". Арганізуюць мерапрыемства Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і мясцовы філіял Нацыянальнай акадэміі навук.

Як паведамілі на кафедры беларускай літаратуры ГДУ, у канферэнцыі прымаюць удзел дзеці народнага пісьменніка, а таксама аўтарытэтныя навукоўцы з Расіі, Украіны, Польшчы, Чарнагорыі і Нямеччыны.

Прафесар Ольдэнбургскага ўніверсітэту Гун-Брыт Колер, які дасканала валодае беларускай мовай, выступіць на пленарным паседжанні з дакладам па-беларуску.

На пленарных пасяджэннях і ў трох секцыях будуць разгледжаныя праблемы спадчыны Івана Навуменкі, яе месца ў сучасным літаратурным працэсе, а таксама ўзаемадзеянні рэгіянальных і агульначалавечых пачаткаў у славянскіх літаратурах і перспектывы літаратуры класічнага тыпу ў эпоху глабалізацыі.

У рамках канферэнцыі пройдзе чарговая прэзентацыя трэцяга і чацвёртага тамоў з запланаванага дзесяцітомнага збору сачыненняў пісьменніка, якія будуць уручаныя прадстаўнікам бібліятэк гораду і вобласці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео