BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускамоўная першакласніца: Добра, што Лукашэнка ня можа прыехаць ва ўсе школы (відэа)

21.09.2014
Беларускамоўная першакласніца: Добра, што Лукашэнка ня можа прыехаць ва ўсе школы (відэа)
svaboda.org
Каміла Ляўчук з Брэста вядзе ў сеціве відэадзённік, у якім дзеліцца ўражаннямі ад таго, чаму яе вучаць настаўнікі.

Шасцігадовая Каміла Ляўчук з Брэста завяла ў інтэрнэце відэадзённік, у якім дзеліцца сваімі ўражаннямі пра навучанне ў школе. Нягледзячы на ўсе намаганні бацькоў, Каміла не змагла трапіць у беларускамоўны клас і навучаецца па-расейску, перадае "Радыё Сабода".

Каміла - дачка берасцейскіх журналістаў Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай. Цягам лета бацькі абівалі парогі чыноўнікаў, каб рэалізаваць права свайго дзіцяці навучацца па-беларуску.

Чыноўнікі казалі, што беларускі клас адкрыецца, толькі калі набярэцца ня менш як пяць вучняў. Аднак у трохсоттысячным Брэсце так і не знайшлося столькі ахвотных вучыцца па-беларуску. Не дапамагла ні рэклама ў сродках масавай інфармацыі, ні расклейванне бацькамі Камілы абвестак пра стварэнне беларускага класа.

1 верасня Каміла Ляўчук пайшла ў звычайны расейскамоўны клас школы № 34. Маці, Мілана Харытонава, распавяла, што беларускую мову Каміла будзе вывучаць толькі раз на тыдзень.

Бацькі Камілы стварылі ў інтэрнэце відэадзённік, у якім першакласніца дзеліцца сваімі ўражаннямі ад наведвання школы. Ужо выйшлі тры ролікі. У апошнім Каміла распавяла, што ў школе ёй падаравалі кніжку "ад прэзыдэнта Лукашэнкі":

"Калі падаравалі кніжку, сказалі, што гэта ад самога прэзыдэнта Лукашэнкі, і яшчэ сказалі, што Лукашэнка ня можа прыехаць ва ўсе школы. І я ў гэты момант падумала, што - ну і добра, што ён ня можа прыехаць ва ўсе школы", - распавядае Каміла пра ўражанне ад падарунку.

"Пыталіся, як яго завуць. Усе дзеці крычаць: "Лукашэнка!" А настаўніца кажа: "Давайце цалкам". "Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка" усе крычаць. А я сяджу маўчу, таму што не хачу яго імя нават называць", - кажа Каміла.

Мілана Харытонава сказала, што відэадзённік Камілы будзе пэрыядычна папаўняцца:

"Усе ж пытаюцца пра школу, як там, ці не пакутуе дачка ў расейскамоўным класе. Вось мы, каб кожны раз не паўтараць, зрабілі такі дзённік, падсумаванне раз на тыдзень-два. Глядзяць яго сябры нашы, калегі, бабуля. Каміла, як бачым, не пакутуе, у школе ёй падабаецца, але і нейкіх, на яе погляд, праблемных момантаў яна не абміне. Відаць, гэтая рыса характару - у спадчыну ад бацькоў..."

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео