BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алесь Бяляцкі: Беларуская мова сёння – знак еўрапейскасці

19.09.2014 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Алесь Бяляцкі: Беларуская мова сёння – знак еўрапейскасці
На думку лідэра «Вясны», прыйшоў час вяртацца да пастулатаў 80-х гадоў і місіі Адраджэння. Інакш праект «Русский мир» не пакіне шанцаў застацца беларусамі ў беларускай дзяржаве.

Выклікам нумар адзін для Беларусі зараз ёсць так званы «Русский мир» - пагадзіліся ўсе ўдзельнікі пашыранага круглага стала «Грамадзянская супольнасць у абароне цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасці Беларусі», што зладзіла 18 верасня Асамблея НДА.

У сваім выступе Алесь Бяляцкі прапанаваў грамадзянскім арганізацыям, нягледзячы на іх, так бы мовіць, профільную дзейнасць, сканцэнтравацца зараз менавіта на беларускасці.

Назад у 80-я

Давайце ўзгадаем 80-я гады, калі мы пачыналі размаўляць па-беларуску і адраджалі традыцыю беларускай мове ў горадзе. Якая сітуацыя была тады? Тых людзей, якія свядома размаўлялі па-беларуску, аўтаматычна прылічвалі да нацыяналістаў, ставіліся варожа ў прынцыпе да беларускай мовы ў горадзе – мова была прыкметай тваёй антысавецкасці і тваёй нейкай палітычнай арыентацыі, арыентацыі на штосьці такое, што ў дзяржаве выпальвалася каленым жалезам, пачынаючы з 30-х і да 80-х гадоў. Гэта сапраўды было так. Падчас навучання даводзілася чуць ад выкладчыкаў, што калі ты размаўляеш па-беларуску, значыць ты – нацыяналіст. Даводзілася абараняць свае пазіцыі. Тым не менш, вось гэта змаганне за сябе, за беларускую мову для сябе – яно было дастаткова плённым, бо ўжо ў другой палове 80-х гадоў гэтыя тэндэнцыі яўна памяняліся. Памятаеце лісты з масавымі подпісамі, якія накіроўваліся дзяржаўным органам – яны ішлі кожныя паўгады – і асноўнае пытанне, вядома, было пра захаванне беларускай ідэнтычнасці, пра развіццё беларускай школы, якая, фактычна, была вынішчана ў гарадах. І лісты мелі дастаткова вялікі грамадскі рэзананс. Багата вядомых людзей іх падпісвалі – і ўлады мусілі рэагаваць на іх. І такая грамадская праца па ціску на дзяржаўныя органы ў рэшце рэшт прынесла свой плён. Вядома, былі акцыі іншага характару – і прапаганда беларускай мовы, і далучэнне да беларускай мовы новых сяброў, і прапаганда беларускай культуры, беларускай гісторыі. Тады гэта ўсё тварылася на вачах і рабілася па меры магчымасцяў. Гэтыя супольныя намаганні ў рэшце прывялі да таго, што ў 1990 годзе быў прыняты Закон аб мовах. Гэта яшчэ быў, нагадваю, Савецкі Саюз, яшчэ не было незалежнай Беларусі. Закон атрымаўся ў выніку працы як нефармальных арганізацый, творчых саюзаў, так і нацыянальна арыентаванай вось гэтай невялічкай часткай людзей, якія мелі доступ да ўлады, якія лабіявалі гэты закон ва ўладных структурах. Закон быў крокам наперад у параўнанні з тым, што мы мелі ў папярэднія гады. Гэта быў добры задзел да пачатку беларусізацыі нашай краіны, вяртання беларускай мовы нашым людзям. Нагадваю тыя праграмы, вось Мова-2000, меркавалася, што цягам 15 гадоў мы крок за крокам даб'емся пераходу на беларускую мову і навучання, і працы дзяржаўных органаў – і к 2000 году, нам бачылася, праблема будзе вырашаная. Пад грамадскім ціскам у 1994 годзе мове была нададзена дзяржаўнасць. І здавалася, што гэты палітычны выбар зроблены і шляху назад не будзе. Ішла беларусізацыя па ўсіх кірунках. Было бачна, што калі б гэты працэс працягваўся натуральным чынам, то, можа б не да 2000-га, але к 2015 году дакладна асноўныя праблемы з мовай у нас былі б вырашаныя – цэлае пакаленне было б выхаванае ў мове.

Рэакцыя і наступствы

На жаль, змены ў Канстытуцыі 1995 года, якія як бы ўраўнялі рускую мову з беларускай, прывялі да палітычнага выбару ўсё ж такі на карысць рускай. Адпаведна пайшоў вельмі рэзкі адкат. Прычым гэтыя сігналы вельмі часта распаўсюджваліся нябачна, вельмі часта было дастаткова пачуць аднаго чалавека, каб уся гэтая структура пераарыентоўвалася на рускую мову і культуру. Беларуская мова амаль выпала з дзяржаўнага сектару, асобныя выказванні, якія з'яўляюцца апошнія гады, якім радуюцца і прыхільнікі мовы, і некаторыя замежныя дыпламаты, якія часта любяць гаварыць: «Дык ён жа вось выступаў па-беларуску на Дзень Незалежнасці!» - насамрэч, гэтыя выступы нічога не змяняюць. Мы ведаем, што сама сістэма ўсё ж такі працягвае гэту арыентацыю на русіфікацыю Беларусі, на ментальнае збліжэнне беларусаў з расіянамі, на распушчэнне беларусаў у гэтым расійскім моры. І гэта працягваецца, нягледзячы нават на тыя яскравыя апошнія падзеі, якія адбыліся і адбываюцца ва Ўкраіне, якія сапраўды паказалі, як хутка можна раскалоць краіну, калі мець арыентацыю на рускую мову і культуру ў мазгах людзей. Дайшло да таго, што, напрыклад, седзячы на зоне і размаўляючы з маладымі хлопцамі, якім па 20-25 гадоў, якія з вялікіх абласных гарадоў, я ўбачыў, што яны проста не разумеюць беларускую мову. Гэта было для мяне пэўным шокам, бо тут, у Менску, калі ты маеш нейкае асяроддзе беларускае, і нават ходзячы ў крамы, па горадзе, ты ўсё ж не адчуваеш гэтага бар'ера неразумення, то я сутыкнуўся з тым, што маладых людзей з Берасця, Гомеля, Магілёва беларуская мова проста «вырубае», для іх гэта проста замежная мова.

Што рабіць

У той жа час, з заканадаўчага пункту погляду ёсць магчымасць адстойваць свае моўныя правы. Дастаткова паглядзець тую ж Канстытуцыю, якая гарантуе выкарыстанне беларускай мовы, дастаткова паглядзець Закон аб мовах, дастаткова паглядзець Кодэкс аб адукацыі, Закон аб дзяржаўнай службе, Закон аб зваротах грамадзян і іншыя. Існуе адказнасць за парушэнне твайго права на карыстанне беларускай мовы, за знявагу беларускай мовы. Такім чынам, я мяркую, нам трэба прааналізаваць досвед сваёй працы з улікам новай сітуацыі, як гэта было ў нас 25-30 гадоў таму і актыўна вярнуцца – з падключэннем максімальнай колькасці грамадскіх арганізацый – да пэўнага ціску на дзяржаўныя структуры з тым, каб беларуская мова мела большае значэнне. Нам трэба старацца эфектыўна выкарыстоўваць тыя магчымасці заканадаўства, якія ёсць, максімальную колькасць грамадскіх арганізацый, незалежна ад таго, чым мы займаемся. Аднаўленне тых лозунгаў – дэмакратыя, правы чалавека, незалежнасць, нацыянальна-культурнае адраджэнне. Што б мы ні рабілі – ці мы фарбуем лавачкі ў дварах, ці мы баронім правы чалавека – у нас гэта ўсё мусіць глядзецца праз прызму беларускай ідэнтычнасці, беларускай мовы, мацавання беларускай культуры.

Змена еўрапейскага стаўлення да нацыянальных пытанняў

Што тычыцца тлумачэння сваёй пазіцыі за мяжой, то зараз сітуацыя не такая паганая, як была гадоў 5 ці 7 таму. Таму што еўрапейцы сапараўды, асабліва прадстаўнікі малых усходнееўрапейскіх і цэнтральнаеўрапейскіх народаў, зразумелі, якую пагрозу мае гэтая паўзучая экспансія з Усходу, якая закладалася яшчэ ў царскай Расіі, працягвалася ў Савецкім Саюзе і зараз актыўна адрадзілася ў Расіі ў дачыненні да захавання рускай культурнай прасторы. Еўрапейцы зараз разумеюць, што ўсё гэта мае вялікі палітычны кантэкст. Што мы можам супрацьпаставіць гэтай экспансіі? Адказ просты. Мы можам супрацьпаставіць толькі сваю беларускую ідэю, беларускую культуру, беларускую нацыянальную ідэнтычнасць. І беларускую мову, якая нечакана займела вялікі палітычны кантэкст. Беларуская мова аўтаматычна сёння з'яўляецца знакам еўрапейскасці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео