BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лявон Вольскі ў Вільні выканае 33 песні

17.09.2014
Лявон Вольскі ў Вільні выканае 33 песні
11 кастрычніка ў Вільні Лявон Вольскі прэзентуе свой новы альбом “Грамадазнаўства”. Падчас 2,5-гадзіннага канцэрта прагучаць таксама хіты N.R.M., “Мроі”, Zet.

– Я ўжо і не памятаю, калі мы рабілі такую вялікую па колькасці песень і храналагічным ахопе праграму. Тым больш у паўнавартасным рокавым гучанні, – прызнаецца Лявон Вольскі. – Было цікава ўзгадаць шмат песень з мінулага – асабліва ўсе гэтыя рок-гімны 90-х і 00-х, на якіх мы зробім вялікі акцэнт. Сучасны склад музыкаў безумоўна дадае ў іх нешта сваё, але не змяняе іх сутнасць.

Зараз у праграме канцэрта 33 песні – 11 з іх у першым аддзяленні, прысвечаным альбому “Грамадазнаўства”, і 22 у другім, у якім прагучаць лепшыя песні розных гадоў, паведамляе “Будзьма”. У тым ліку шмат хітоў, напісаных Лявонам для N.R.M., а таксама нешта з “Мроі”, Zet .

– Кожная частка будзе мець свой сэнс і сваю атмасферу, – распавядае музыка. – Альбом “Грамадазнаўства” будзе хутчэй у выглядзе сучаснай рок-оперы. Граць яго будзем амаль без паўз, з адмысловым святлом і дадатковым гукавым аздабленнем. То бок гэтая частка будзе, каб паслухаць, атрымаць настрой. А потым будзе вялікая другая частка ў фармаце рок-канцэрта, каб добра паспяваць і паскакаць.

Квіткі на канцэрт, які адбудзецца ў віленскай Teatro Arena, яшчэ ёсць у продажы ў агенцыі “Шаблі” (бясплатныя візы, папярэдняя рэгістрацыя не патрэбна) і TicketPro (без візавай падтрымкі). Кошт: 350 тыс. руб. (танцпол), 500-700 тыс. руб (партэр). Аўтобусны тур Мінск-Вільня-Мінск – 500 тыс. руб. Інфалінія (033) 6555596. Падрабязная інфармацыя на сайце www.shabli.by.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео