BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Драўляныя апосталы вярнуліся ў Кафедральны касцёл Горадні

14.09.2014
Драўляныя апосталы вярнуліся ў Кафедральны касцёл Горадні
Двух драўляных апосталаў з фасаду Кафедральнага, былога езуіцкага, касцёла ў Горадні вярнулі на месца пасля рэстаўрацыі. Кожны вышынёй каля двух з паловай метраў і важыць прыблізна паўтоны.

Драўляныя апосталы стаялі ў нішах пад снегам і даждждом і былі ў аварыйным стане. Іх знялі ў лютым і вярнулі назад праз сем месяцаў.

Апосталу Пятру, які стаіць у левай нішы, пазалацілі вялікі ключ, а апосталу Паўлу, што займае правую, - меч (глядзі на здымках). Кожны трымае таксама разгорнутую кнігу, якія пакрылі срэбнай фальгой. Усе працы выканалі рэстаўратары Уладзімір Кіслы (Горадня) і Мікалай Лёля (Менск). Для гэтага былі выкарыстаныя сусальнае золата і срэбра, паведамляе "Радыё Свабода".

Драўляныя вулічныя скульптуры сёння рэдкая з'ява для Беларусі, іх захавалася вельмі мала. Пробашч Ян Кучынскі зрабіў дапушчэнне, што драўляныя апосталы стаяць на фасадзе з часоў пабудовы храма - у 1663 годзе. Гэта выклікала скептычную рэакцыю некаторых гісторыкаў, якія палічылі, што такі доўгі час скульптуры не ператрывалі б.

Уладзімір Кіслы, аднак, мяркуе, што драўляныя апосталы цалкам могуць быць равеснікамі храма. Яны выраблены з лістоўніцы, якія растуць на Гарадзеншчыне. Са спіны яны выдзеўбаныя - як рабілі некалі чоўны, каб дрэва не лопалася. 

Дрэва было добра апрацаванае старымі майстрамі, кажа Кіслы, таму лёгка рэжацца. Тым часам як хваёвыя пароды не вельмі прыдатныя як матэрыял для скульптара. 

Кансервацыя і рэстаўрацыя старых скульптураў працягвалася два з паловай месяцы, сказаў Уладзімір Кіслы. Паасобныя страчаныя часткі былі выкананыя з лістоўніцы, прывезенай з Мастоў. Прасушыўшы растрэсканыя скульптуры пры вулічнай тэмпэратуры (трымалі пад паветкай), а затым у памяшканні, іх ачысцілі ад наслаенняў старой фарбы, апрацавалі і пакрылі фарбай. Цяпер фігуры апосталаў выглядаюць як новыя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео