BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці магчыма еўрапейская адукацыя ў Беларусі?

12.09.2014 Алесь Крот, "Студэнцкая Рада"
Ці магчыма еўрапейская адукацыя ў Беларусі?
Парушэнні акадэмічных правоў і свабод студэнтаў адбываюцца паўсюль. Але менавіта ад стаўлення студэнтаў да такіх парушэнняў і залежыць іх колькасць.

Такога меркавання прытрымліваюцца ў Грамадскім Балонскім камітэце і ў новым навучальным годзе аднаўляюць маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод.

Важная ўмова еўрапейскай адукацыі - захаванне акадэмічных правоў і свабод. Студэнты - асноўны зацікаўлены бок у іх выкананні, але яны ў асноўным і становяцца ахвярамі парушэнняў.

"Дзякуючы актыўнай працы валантэраў маніторынга, за мінулы перыяд (студзень-травень 2014 года) мы атрымалі дастаткова інфармацыі для напісання першай маніторынгавай справаздачы. У першым паўгоддзі мы звярнулі нашу ўвагу на парадак выезда студэнтаў за мяжу, вынясенне дысцыплінарных спагнанняў, стан студэнцкага самакіравання, а таксама на такія важныя падзеі як выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў і Чэмпіянат света па хакеі", - кажа прадстаўнік МПГ "Студэнцкая Рада", адзін з каардынатараў маніторынга Марына Штрахава.

У Балонскім камітэце ўпэўненыя, што гэта толькі малая частка ўсіх парушэнняў. Таму ў новым навучальным годзе маніторынг аднаўляецца і пашыраецца. Яго мэта - атрымаць актуальную інфармацыю аб сітуацыі з акадэмічнымі свабодамі ў ВНУ Беларусі. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, нядаўнія выпускнікі, а таксама ўсе зацікаўленыя ў маніторынгу грамадскія актывісты.

Для таго каб далучыцца да маніторынга ў якасці назіральніка, неабходна да 31 кастрычнiка запоўніць заяўку! Набор назіральнікаў ажыццяўляецца пастаянна, таму дасылайце заяўкі да ўсталяванай даты. Пасля запаўнення рэгістрацыйнай формы з вамі дадаткова скантактуюцца, і вы зможаце атрымаць усе неабходныя інструкцыі. Для адабраных назіральнікаў на пачатку кастрычніка будзе арганізавана навучанне.

Таксама прыняць удзел у маніторынгу можна проста запампаваўшы апытальнік або анкету. Запоўненыя формы трэба адправіць да 31 кастрычніка на пошту [email protected].

На сайце Грамадскага Балонскага камітэта можна знайсці ўсе дакументы, а таксама інструкцыі да апытальніка і анкеты, для таго, каб было лягчэй іх запоўніць.

Анкету па індывідуальных парушэннях можна запоўніць таксама ан-лайн.

"Мы ўпэўненыя, што менавіта актыўная пазіцыя студэнтаў беларускіх ВНУ дапаможа зрабіць нашу адукацыю сапраўды еўрапейскай. Менавіта ўдзел - адзін з найважнейшых складальнікаў паспяховай адукацыі", - сказаў прадстаўнік Грамадскага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў.

Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасць і захаванасць персанальнай інфармацыі. Любая інфармацыя аб удзельніках будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу, і не будзе перадавацца трэцім асобам.

Усе пытанні па маніторынгу можна накіроўваць на адрас [email protected].

* Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабод арганізаваны Грамадскім Балонскім камітэтам у партнёрстве з МПГ "Студэцкая Рада" і міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео