BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Галоўны ідэолаг Міншчыны забараніў выставу пра Заходнюю Беларусь 1939 года

12.09.2014
Галоўны ідэолаг Міншчыны забараніў выставу пра Заходнюю Беларусь 1939 года
novychas.info
Бо яна прыніжае ролю СССР, правапераемніцай якога з'яўляецца Беларусь, лічыць чыноўнік Мінаблвыканкама.

Выстава "Заходнебеларуская Атлантыда. Гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны час у дакументах, фотаздымках і артэфактах" павінна была адчыніцца ў Заслаўі сёння, 12 верасня, піша "Новы Час"

Галоўная ідэя выставы была паказаць Вераснёўскую кампанію 1939 года, у якой удзельнічалі злучэнні Войска Польскага, у складзе якіх была значная колькасць ураджэнцаў Заходняй Беларусі.

Акрамя таго на вытаве планавалася паказаць і мірнае жыццё Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гадах праз арыгінальныя фотаздымкі, дакументы і рэчы таго часу. Наведвальнікі музея змаглі б убачыць таксама формы афіцера Войска Польскага, жаўнера пяхотнага палка і марака пінскай рачной флатыліі. Усяго ў экспазіцыі было 300 прадметаў, большая частка з якіх арыгіналы.

Але усе гэтыя рэчы, якія Ігар Мельнікаў збіраў не адзін год, выдаткоўваючы немалую частку сваіх грошай, аказваецца, прыніжаюць ролю СССР, правапераемніцай якога з'яўляецца Беларусь, а значыць прыніжаюць ролю Беларусі.

Вось такую выснову зрабіў Руслан Трухан, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама.

Пры гэтым чыноўнік (а ў нядаўнім мінулым галоўны брсмавец Мінскай вобласці) нават не глядзеў экспанаты, не размаўляў з Ігарам Мельнікавым. Ён проста не рэкамендаваў дырэктару музейна-выставачнага комплексу ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" Мікалаю Паграноўскаму адчыняць выставу.

Ігар Мельнікаў некалькі месяцаў рыхтаваў да выставы сваю калекцыю, некалькі тыдняў разам з работнікамі музея мантаваў стэнды і вітрыны, закупляў за ўласныя грошы рамы і іншыя неабходныя рэчы! І гэта не улічваючы таго, што сваю калекцыю ён прадаставіў музею абсалютна бясплатна і прапанаваў, дарэчы, уваход на выставу таксама зрабіць вольным, але дырэктар музея сказаў, што гэта немагчыма і зараз кошт квітка - 15 тысяч рублёў.

"Выстава рыхтавалася амаль паўгода. Яе галоўная ідэя - паказаць мужнасць беларускіх жаўнераў польскай арміі, якія першымі ў Еўропе, разам з палякамі, сказалі Гітлеру "не".

У верасні 1939 года яны зрабілі крок да перамогі ў маі 1945 года. Аднак відавочна сучасным беларускім дзяржаўным ідэолагам гэта старонка нашай гісторыі падаецца не цікавай. Яны лічаць, што беларусы змагаліся з нацызмам толькі ў мундзірах савецкай арміі. Насамрэч, нашыя суайчыннікі змагаліся з "карычневай чумой" на розных франтах.

Змагаліся мужна і аддана. Дзіўная і, прабачце, глупая пазіція нашых чыноўнікаў з-за якой такі цікавы гістарычны праект як "Заходнебеларуская Атлантыда" так і не адкрыўся ў Заслаўе. Але я спадзяюся. што ўсё ж знойдзецца іншая магчымасць пазнаёміць аматараў гісторыі з маёй калекцыяй. Дарэчы, я адкрыты для прапаноў", - пракаментаваў сітуацыю Ігар Мельнікаў.

Дырэктар ДУ ГКМЗ "Заслаўе" Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі ў каментары НЧ паведаміў, што адкрыццё выставы адкладваецца па тэхнічных прычынах. А на пытанне: ці не з-за забароны Трухана не адкрыецца выстава? Мікалай Міхайлавіч паведаміў, што пакуль не можа гэта каментаваць і папрасіў патэлефанаваць пасля 13.00.

Чаму пасля 13.00? Справа ў тым, што раніцай на перамовы з Труханом паехалі бацькі Ігара. Але, як высветлілася, спадар ідэолаг, зразумела, вельмі заняты чалавек, і сказаў, што можа сустрэцца толькі ў 15.00.

Руслан Іванавіч Трухан пагадзіўся пракаментаваць сітуацыю НЧ, але таксама толькі пасля 15.00.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео