BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Родныя палітвязня Мікалая Статкевіча падалі ў міліцыю заяву аб пагрозах

11.09.2014
Родныя палітвязня Мікалая Статкевіча падалі ў міліцыю заяву аб пагрозах
Віктар Статкевіч, бацька экс-кандыдата на прэзідэнта Мікалая Статкевіча, і жонка палітвязня Марына Адамовіч падалі заяву ў міліцыю пасля атрымання ананімнага ліста з пагрозамі.

- У гарадской міліцыі нас сустрэлі вельмі ветліва, прынялі нашу заяву, і мы размаўлялі з маладым супрацоўнікам міліцыі амаль дзве гадзіны. Я распавёў, што пасля традыцыйнага дзённага шпацыру ўбачыў, што на ручцы дзвярэй маёй кватэры вісіць гэтак званая "георгіеўская стужка", а потым у паштовай скрыні знайшоў гэты абразлівы канверт. Паказаў, што замест адрасу адпраўшчыка на канверце было напісана "Ісламская дзяржава Іраку і Леванту". Адзначыў, што тэкст ліста проста зневажальны і на добрую палову складаецца з мацюкоў і пачынаецца словамі "падабаецца каму ці не, але рускі мішка прачнуўся...", - цытуе Віктара Статкевіча сайт праваабарончага цэнтру "Вясна".

Бацька Мікалая Статкевіча выказаў меркаванне, што гэтым лістом невядомыя спрабуюць уздзейнічаць на яго сына-палітвязня, які ўвесь час адмаўляецца пісаць на імя Аляксандра Лукашэнкі прашэнне аб памілаванні.

Праваабаронца Сяргей Гоўша, які наведаў Віктара Статкевіча,адзначыў, што аўтараў ананімнага ліста міліцыя, калі пажадае, можа вылічыць, тым больш што зламыснікі падыходзілі да пад’езду, дзе заўсёды сядзяць на лаўках пенсіянеры, замотвалі стужкаю ручку дзвярэй і, магчыма, іх маглі бачыць суседзі ці выпадковыя людзі. Можна шукаць сведак. Але ці будзе міліцыя сур’ёзна займацца гэтай справай?

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео