BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гомельскага актывіста Юрыя Рубцова будуць судзіць за абразу суддзі

10.09.2014
Гомельскага актывіста Юрыя Рубцова будуць судзіць за абразу суддзі
Суд над грамадскім актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым пачнецца 16 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя - Наталля Вайцэховіч.

Справа будзе разглядацца менавіта ў судзе Цэнтральнага раёна, бо ў судзе Савецкага раёна працуе пацярпелая асоба – суддзя Кірыл Палулех, нагадвае ПЦ “Вясна”.

28 красавіка ў судзе Савецкага раёна Мінска разглядалася адміністратыўная справа Юрыя Рубцова, які быў затрыманы на дазволенай уладамі акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Пад час працэсу Юрый Рубцоў падаваў заўвагі да пратакола судовага паседжання, якое вёў суддзя Савецкага раёна Мінска Кірыл Палулех, аднак суд не прыняў іх да ўвагі. Больш за тое, Кірыл Палулех палічыў словы Рубцова за абразу.

5 жніўня Юрыя Рубцова дапыталі ў Савецкім аддзеле Следчага камітэта Мінска ў якасці падазраванага ў межах крымінальнай справы па артыкуле 391 “Абраза суддзі або народнага заседацеля”. За абразу суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя санкцыя артыкула прадугледжвае розныя віды пакарання - штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео