BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Брэсце распачаўся другі сезон курсаў "Мова нанова"

07.09.2014
У Брэсце распачаўся другі сезон курсаў "Мова нанова"
Пасля летніх вакацыяў удзельнікі занятку дзяліся на роднай мове ўражаннямі пра свой адпачынак.

Галоўным новаўвядзеннем курсаў пасля перапынку стала "месца прапіскі". Замест грэка-каталіцкай царквы ў мікрараёне Рэчыца заняткі цяпер праходзяць ў кавярні "Маяк", якая знаходзіцца ў цэнтры гораду. Таксама арганізатары змянілі дзень правядзення курсаў на суботу, паведамляе Еўрарадыё.

Адна з вядучых занятку Вольга Малафеечава распавядае, што змены былі прынятыя па просьбах сталых удзельнікаў "Мовы нанова":

"Нам падаецца, што колькасць людзей была не вялікая, бо, па-першае, раней наша месца збору заняткаў знаходзілася далёка ад цэнтру і, па-другое, гэта была серада —працоўны дзень, калі некаторым пасля працы было цяжка некуды ехаць і напружваць яшчэ сваю галаву. Ужо сёння прыйшло 45 чалавек, і думаем, што калі надвор'е пагоршыцца, будзе яшчэ больш людзей".

Змены закранулі і граматычную частку заняткаў — у брэсцкай камандзе з'явіўся прафісійны філолаг.

Па словах арганізатараў, штомесяц яны збіраюцца прывозіць цікавых асобаў са сталіцы. Першым такім госцем стаў бард Алесь Камоцкі, які сваім выступам скончыў стартавы занятак новага навучальнага сезону.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео