BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адзіны беларускамоўны клас у Баранавічах больш не існуе

02.09.2014
Адзіны беларускамоўны клас у Баранавічах больш не існуе
Тры дзяўчынкі - Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык і Вераніка Міхальчук - цяпер будуць вучыцца на расейскай мове.

Адзіны беларускамоўны клас у Баранавічах, дзе вучыліся ўсяго тры дзяўчынкі - Яся Малашчанка, Аліса Філіпчык і Вераніка Міхальчук, - спыніў сваё існаванне, паведамляе сайт праваабарончага цэнтра "Вясна"

У сувязі з заканчэннем пачатковай школы СШ № 14 і са зменай жыхарства бацькі дзяцей спрабавалі працягнуць навучанне па-беларуску ў 5-м класе гімназіі № 4, але безвынікова.

– Спачатку нам казалі, што ў гімназіі няма фінансавых магчымасцяў для адкрыцця беларускамоўнага класа, а затым, што неабходна пісьмовая згода не менш як 24 бацькоў навучэнцаў класа. Мы звярталіся да кіраўніцтва горада з мэтай захавання адзінага беларускамоўнага класа. Нядаўна, знаходзячыся ў сярэдняй школе № 40 Магілёва, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік звярнуў увагу на неабходнасць папулярызацыі больш шырокага выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі. Аднак гарадскія ўлады нашу ідэю не падтрымалі, – паведаміла мама Ясі Таццяна Малашчанка.

Грамадская актывістка дадала, што Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык цяпер будуць вучыцца ў рускамоўным 5а классе, і толькі матэматыка, сусветная гісторыя, а таксама прадмет «Чалавек і свет» будуць для дзяўчынак на беларускай мове.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео