BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гродне прайшоў міжнародны фэст вулічных культур

01.09.2014
У Гродне прайшоў міжнародны фэст вулічных культур
Фота Еўрарадыё
Фестываль GRAND TEATRO-2014 сабраў 31 жніўня ў Гродна эквілібрыстаў, музыкаў, танцораў, чараўнікоў, мімаў, жанглёраў і актораў вулічнага тэатра.

Некалькі дзясяткаў вулічных майстроў з Беларусі, Расіі і Украіны размясціліся на Савецкай вуліцы, ператварыўшы цэнтр горада ў велізарную сцэну, паведамляе Еўрарадыё.

Вулічнае свята пачалося з выступу артыстаў на тэматычных пляцоўках уздоўж пешаходнай вуліцы. Кожны весяліў мінакоў па-свойму, а нехта нават змудрыўся зарабіць грошы "ў шапку". Нестандартным падыходам здзівіў гледачоў эксперыментальны тэатр EYE. Акцёры ў сваім спектаклі "Дон Кіхот"выкарыстоўвалі муку, якой пасыпалі сябе і гледачоў.

Потым дзеянне перамясцілася на галоўную пляцоўку фестывалю каля Маладзёжнага цэнтра "Гродна". Менавіта адсюль пачалося вечаровае шоў пад адкрытым небам. Калі сцямнела, гледачоў запрасілі паглядзець на тэатр ценяў ад студыі "Пачатак". А далей вулічнае чараўніцтва прывяло гасцей фестывалю ў гарадскі парк імя Жылібера. Тут прайшлі спектакль "Макі"  ад студыі "Пачатак" і перфоманс ад EIVA Show Group.

Фестываль прысвяцілі творчасці ўраджэнца Гродзеншчыны мастака Станіслава Жукоўскага. Вернісаж яго прац можна было ўбачыць каля помніка Сакалоўскаму.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео