BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гран-пры фестывалю «Magnificat-2014» атрымаў беларускі фільм «Дачка Прыпяці»

31.08.2014
Гран-пры фестывалю «Magnificat-2014» атрымаў беларускі фільм «Дачка Прыпяці»
Фільм «Дачка з Прыпяці» — гісторыя народа і яго духоўнасці.

У цэнтры кінааповесці рэжысёр Ігар Бышнёў паставіў жыццё адной жанчыны — 72-гадовай Кацярыны Панчэні, заснавальніцы фальклорна-этнічнага калектыву «Міжрэчча», дзякуючы якой захаваліся больш за сотню фальклорных песень і дзясятак абрадаў.

Кінааповесць складаецца з разделаў, якія адзін за адным ілюструюць гісторыю, культуру, духоўнасць і лёс беларускага народа.

Пачынаецца фільм раздзелам «Хлеб», дзе паказваецца, як бабуля Кацярына меле зерне, рыхтуе рошчыну, тройчы малюючы на ёй знак крыжа. А, напрыклад, раздзел «Свята» знаёміць гледача з нацыянальнымі традыцыямі і абрадамі на Каляды.

У наступных раздзелах рэжысёр раскрывае тэму маці і таямніцу мацярынства, а таксама тэму сыноўства.

Апошні раздзел — «Вечнасць», дзе з вуснай гераіні гучыць сумная песня, ілюструецца фотаздымкамі працы вяскоўцаў, якія змяняюцца фотаздымкамі з асабістага альбома Кацярыны Панчэня з Палесся.

«За арыгінальнае мастацкае рашэнне эсхаталагічнай тэматыкі» атрымала дыплом тэлепраграма амерыканскага рэжысёра Джэймса Дэя «Пакуты Веронікі», «За новы погляд на тэму вайны і ўвасабленне ідэі прымірэння і прабачэння» дыплом атрымаў дакументальны фільм з Расіі «Сталінградская Багародзіца», «За адкрыццё новых старонак у гісторыі Катынскай трагедыі» ўзнагароджана польская кінастужка «Смерць іх аб’яднала. Катынскія святары».

Украінскі фільм «Першыя» атрымаў Прыз Інстытута народнай памяці (Польшча) «За мастацкае адлюстраванне складаных праблем гісторыі».

Лепшай тэлевізійнай праграмай была абрана праца «Беларускага відэацэнтра» «Рана ў сэрцы. Міхал Клеафас Агінскі», а лепшым анімацыйным фільмам на фестывалі стала праца іспанскага рэжысёра Грэгорыo Мура «Хто даўжэй».

З кожным годам пашыраюцца геаграфічныя межы фестывалю, бо расце колькасць краін-удзельніц, напрыклад, у гэтым годзе далучыліся Казахстан і Македонія, адпаведна павінна ўзрастаць і якасць прадстаўленых прац, паведамляе сайт Рыма-Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі.

Яшчэ пры адкрыцці фестывалю яго заснавальнік і арганізатар Юрый Гарулёў адзначаў, што гэты юбілейны фестываль асаблівы сваёй высокай якасцю конкурсных прац.

У справах фестываляў такога тыпу як «Magnificat» якасць прадстаўленых кінастужак сведчыць не толькі пра высокі ўзровень фестывалю, але пра магчымасць з большай моцаю паказваць свету прыгажосць і значнасць хрысціянскіх прынцыпаў грамадству.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео