BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёлета фолк-фестываль "Камяніца" уразіць зорнымі ўдзельнікамі

26.08.2014
Сёлета фолк-фестываль "Камяніца" уразіць зорнымі ўдзельнікамі
Калі ацэньваць паводле ўдзелу замежных артыстаў, гэта будзе самы зорны фэст за ўсю гісторыю "Камяніцы".

Фолк-фестываль "Камяніца" прыме хэдлайнераў з пяці краін. У мерапрыемстве, якое адбудзецца пры падтрымцы ААТ "Банк БелВЭБ", вазьмуць удзел артысты з Беларусі, Украіны, Польшчы, Чэхіі і Расіі. Квіткі ўжо ў продажы, паведамляюць арганізатары фестывалю.

Вялікую частку праграмы складаюць лепшыя беларускія фолк-гурты розных пакаленняў. З грандаў - легендарная "Троіца" і энэргічныя Kriwi на чале з Веранікай Кругловай, чый дыск "Траўкамураўка" (2013) вясной атрымаў прыз за "Лепшы фолк-альбом" на ўзнагародах Experty.by.

З больш маладых - электронная Shuma са светлавым шоў і рокеры Re1ikt з адмысловай акустычнай фолк-праграмай. Акрамя гэтага на малай сцэне выступяць фолк-

гурты "Рада", "Горынь", "Ягорава гара", на вялікай -– фолк-тэатр "Яварына".

Калі ацэньваць паводле ўдзелу замежных артыстаў, гэта будзе самы зорны фэст за ўсю гісторыю "Камяніцы".

Акрамя ўжо абвешчанага DJ-сэта ад Алега Скрыпкі гледачоў чакае народны ар-эн-бі ў выкананні "Отава Ё" (Расія), запальныя фолк-хуліганы Ahmed Ma Hlad (Чэхія), рэп-рок-фолкавыя эксперыменты "Бандурбэнд" (Украіна), а таксама мультылінгвістычны праект Караліны Ціхай і Бартэка Палыгі (Польшча) - пры падтрымцы "Інстытута Польскага" яны прывязуць праграму, створаную на дзевяці мовах, на якіх гістарычна размаўляла Беласточчына.

- Склад музычнай часткі фэста ў гэтым годзе моцна ўражвае. На мой погляд, амаль кожны з яго ўдзельнікаў можа быць хэдлайнерам любога еўрапейскага фальклорнага фэстывалю, - адзначае Алег Хаменка, лідар гурта "Палац" і нязменны вядоўца "Камяніцы".

Акрамя гэтага гледачоў чакае кірмаш традыцыйных рамёстваў, старадаўнія танцы і гульні, а таксама выставы, майстар-класы і нацыянальныя стравы ад лепшых шэф-кухараў.

Як і раней, уваход для гледачоў у беларускіх нацыянальных строях будзе бясплатным. Мужчынскі строй мусіць складацца з галаўнога ўбора, кашулі, поясу, нагавіцаў, камізэлькі. Жаночы касцюм – з галаўнога ўбора (акрамя дзяўчат), спадніцы, фартуха, кашулі, поясу. Абутак у абодвух выпадках можа быць сучасным.

Квіткі на фестываль у продажы праз сістэму ByCard. Кошт – 60 тысяч рублёў. 

Грошы ад квіткоў дапамагаюць рэканструкцыі і захоўванню экспанатаў Музея народнай архітэктуры і побыту (4 км за аўтарынак "Малінаўка"), дзе і адбываецца фэст.

Пачатак мерапрыемства 6 верасня ў 12.00, фінал – у 22.00. Інфалінія: (033) 673-83-97.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео