BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сям'і загінулага ва Украіне Міхаіла Жызнеўскага ўкраінскія фонды купілі кватэру

20.08.2014
Сям'і загінулага ва Украіне Міхаіла Жызнеўскага ўкраінскія фонды купілі кватэру
Ніна Жызнеўская: Яны прыехалі сюды з Украіны, паглядзелі, як мы жывем, і сказалі, што маці героя павінна жыць у нармальных умовах.

Бацькі загінулага на Майдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага атрымалі ўласнае жытло. Дзякуючы падтрымцы розных фондаў ім удалося набыць двухпакаёвую кватэру ў Гомелі і тым самым выканаць мару загінулага сына, паведамляе "Белсат".

"Дзякуючы розным фондам мы атрымалі кватэру. Яны прыехалі сюды з Украіны, паглядзелі, ў якіх умовах мы жывем, і сказалі, што маці героя павінна жыць у нармальных умовах. Яны самі дамовіліся наконт кватэры. Ёсць сярод беларусаў нармальныя людзі, якія прыязджаюць, якія размаўляюць, набываюць мне дарагія лекі. Але ёсць і такія, што плююць мне ў душу. Мяне хай абражваюць, але Мішу я абражваць не дам", - гаворыць Ніна Жызнеўская, маці Міхаіла.

Міхаілу Жызнеўскаму было 25 гадоў. Апошнія 6 гадоў ён жыў у Кіеве. Хлопец загінуў падчас сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага падчас Еўрамайдану 22 студзеня. Ён атрымаў агнявое раненне ў сэрца. Ва ўкраінскай сталіцы на развітанне з Міхаілам прыйшлі тысячы людзей. На радзіме пахаванне праходзіла ў поцемках пад пільнаю ўвагаю міліцыянтаў і людзей у цывільным.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео