BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Смерць афіцыйнага міфа

17.08.2014
Смерць афіцыйнага міфа
На Усходзе Украіне, на ўсёй тэрыторыі Беларусі і Расіі «чалавек савецкі» працягвае колькасна дамінаваць. Але яго цягнік сышоў. Скочыць у апошні вагон ён не паспеў, дый не здолеў бы.

Разруха, як вядома, не ў клазетах... З фашыстамі тая ж гісторыя. Яны не ва Украіне, яны ў галовах гледачоў расійскіх тэлеканалаў, піша "Новы час".

Украіна - "братская нам страна, с которой у нас большая и славная общая история". Так лічыць галоўны персанаж маіх "азбук паліталогіі". "Украину принято делить, резать пополам - Восточная и Западная. Знаете, еще совсем молодым человеком я служил на границе и исколесил всю Украину Западную по границе - Ужгород, Львов. Вот тогда я впервые почувствовал и увидел, что такое Украина. Это красивые, очень трудолюбивые, порядочные люди".

Да нядаўняга часу аспрэчваць такія характарыстыкі Украіны і ўкраінцаў ніхто б у Беларусі не наважыўся. Але ў чэрвені 51 % беларусаў пагадзіўся з тым, што вельмі блізкі нам народ спарадзіў у Кіеве ўладу фашыстаў (тут і далей дадзеныя НІСЭПД).

Словы-этыкеткі

Радзіма фашызму - Італія. Аднак у нас паняцце "фашызм" грамадская свядомасць цесна звязала з гітлераўскай Германіяй. Я доўга не мог зразумець прычыну такога паліталагічнай казусу, пакуль не паслухаў гутарку па onlinetv.ru з гісторыкам Іллём Жэніным.

Уявіце сітуацыю, у якой апынуліся ідэолагі СССР у гады Другой сусветнай вайны. Іх смяротны вораг таксама будаваў сацыялізм, і гэтую гістарычную працу ён рабіў пад кіраўніцтвам Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай партыі.

Гітлер, як і належыць нацыянальнаму лідару (фюрэру), карыстаўся падтрымкай працоўнага класа, самага масавага і самага перадавога (па Марксу) класа першай паловы XX стагоддзя. Свой варыянт партыі "новага тыпу" ён стварыў не з чыстага ліста. Папярэдніцай Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай партыі была Нямецкая рабочая партыя слесара Антона Дрэкслера.

Вернемся ў Беларусь. Што пад "фашызмам" разумее тыповы прадстаўнік нашай талерантнай "большасці"? Я не раз спрабаваў атрымаць адказ на гэта пытанне, і кожны раз мае суразмоўцы аказваліся ў становішчы сараканожкі з вядомага анекдота.

Словы "фашыст" і "фашызм" для постсавецкага чалавека азначаюць абсалютнае Зло. Гэта словы-этыкеткі. Каб замацоўваць іх у грамадскай свядомасці, неабходна ўспрымаць кагосьці ці штосьці ў якасці каштоўнасна (анталагічна) чужога.

Падзеі на Еўрамайдане разбурылі афіцыйны міф пра культурнае адзінства трох славянскіх народаў. На ўзроўні падсвядомасці беларусы заўсёды сумняваліся ў тым, што "прыгожыя, вельмі працавітыя, прыстойныя людзі" з Ужгарада і Львова блізкія ім па нацыянальным характары, культуры і традыцыях. У чэрвені 2013 года такую ступень блізкасці з украінцамі адзначылі 5 % беларусаў, блізкасць з палякамі - 10 % (у два разы больш), блізкасць з рускімі- 47 % (у дзевяць разоў больш!).  

Дастаткова адной прыкметы

Каб не апынуцца ў становішчы сараканожкі, прыгледзімся да фашызму. А дапаможа нам чалавек, у чыёй кампетэнтнасці сумнявацца не даводзіцца. Я маю на ўвазе бацьку-заснавальніка фашызмуБеніта Мусаліні. Яго вызначэнне фашызму лічыцца класічным: «Усё ў дзяржаве, нічога па-за дзяржавай, нічога супраць дзяржавы».

Як гэта разумець? Працяг чытайце тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео