BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гродна пройдуць грамадскія слуханні на тэму даступнасці і якасці адукацыі ў Беларусі

16.08.2014
У Гродна пройдуць грамадскія слуханні на тэму даступнасці і якасці адукацыі ў Беларусі
На слуханні будуць запрашацца як звычайныя грамадзяне, так і прадстаўнікі ўладаў - дэпутаты, супрацоўнікі аддзелаў адукацыі гарвыканкамаў і профільных камісій мясцовых саветаў дэпутатаў.

Ініцыятыва “Народны рэферэндум” распачынае цыкл грамадскіх слуханняў, прысвечаных праблемным пытанням. Грамадскія слуханні пройдуць у Гродна, Магілёве, Гомелі і Полацку і будуць прысвечаныя адной тэме - даступнасці і якасці адукацыі ў Беларусі, паведамляе "Твой стыль".

На слуханні будуць запрашацца як звычайныя грамадзяне, так і прадстаўнікі ўладаў - дэпутаты, супрацоўнікі аддзелаў адукацыі гарвыканкамаў і профільных камісій мясцовых саветаў дэпутатаў.

Удзел возьмуць Аляксандр Мілінкевіч ад Руху "За Свабоду", Аляксей Янукевіч і Ігар Лялькоў ад Партыі БНФ, Таццяна Караткевіч ад кампаніі "Гавары праўду".

Вядучым экспертам выступіць прафесар, сябра Грамадскага Балонскага камітэта, былы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Уладзімір Дунаеў.

Правядзенне цыклу грамадскіх слуханняў каментуе адзін з каардынатараў «Народнага рэферэндуму», намеснік кіраўніка кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў:

- Сабраўшы 50 000 подпісаў, "Народны рэферэндум" стаў сапраўды грамадскай ініцыятывай. Ва ўмовах канфлікту ва Украіне і зменаў грамадскай думкі кожны подпіс ідзе за тры. Зараз мы пачынаем новы этап. Мы гаворым не ад імя нашых арганізацый, а ад імя 50000 грамадзян. Гаворым з уладай, сустракаючыся асабіста з дэпутатамі парламента, з грамадствам - праз грамадскія слуханні. Галоўная ідэя - мірныя перамены ў Беларусі. Першая тэма для такіх абмеркаванняў - "Як зрабіць адукацыю ў Беларусі даступнай і якаснай?" Вынікі цэнтралізаванага тэставання, неабгрунтаваныя цэны, адсутнасць кантролю за якасцю і стандартамі адукацыі з боку грамадства - усё гэта робіць тэму топавай. Першыя слуханні адбудуцца ў Гродне ў нядзелю, 17 жніўня, у 14.00, вул. Будзённага, 48а, пакой 100.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео