BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску здымаюць фільм пра суседства "Бульбаш-хола" і Курапатаў

21.07.2014
У Мінску здымаюць фільм пра суседства "Бульбаш-хола" і Курапатаў
Фільм пра супрацьстаянне інвестараў “Бульбаш-холу” з Курапатамі - частка дакументальна-публіцыстычнага цыклу “Беларускі спрут”, які складаецца з 12 каляровых стужак працягласцю 30 хвілінаў кожная.

У Мінску пачалі здымаць дакументальна-публіцыстычны цыкл “Беларускі спрут”, які складаецца з 12 каляровых стужак працягласцю 30 хвілінаў кожная. Першая з іх пра вайну “Бульбаш-холу” з Курапатамі, піша газета "Новы час".

Рэжысёр цыклу Вольга Нікалайчык распавяла, што цягам часу гэтыя стужкі будуць выкладзеныя ў інтэрнэт праз You Tube, каб пазнаёміць гледачоў з сённяшняй сітуацыяй у Беларусі, дзе народ жыве для ўлады, якая канвертуе свой стан ва ўласнасць і дабрабыт.

Зараз вядуцца здымкі фільму “Вайна “Бульбаш-холу” з Курапатамі” — першага ў цыкле. Сярод герояў гэтай стужкі — навуковы кіраўнік гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння “Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930–1940-х гадоў ва ўрочышчы “Курапаты” Мая Кляшторная, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “За ўратаванне мемарыялу Курапаты” Ганна Шапуцька, былы вязень ГУЛАГу Уладзімір Раманоўскі, старшыня грамадскага аб’яднання “Хрысціянская злучнасць “Курапаты” Вацлаў Нямковіч і адзін з лідараў айчыннага прадпрымальніцкага руху, намеснік старшыні аргкамітэту па стварэнні руху салідарнасці “Разам” Алесь Макаеў.

Наступныя стужкі цыклу будуць прысвечаныя беларускім палізняволеным, лёсам дэмакратычных актывістаў, праблемам айчыннага бізнэсу і махлярству мясцовага чыноўніцтва. Цыкл “Спрут” падтрымалі замежныя прадусары Вольгі Нікалайчык і амбасада Нідэрландаў у Варшаве (Польшча).

Дарэчы, 19 ліпеня падчас працы над стужкай здымачная група сустрэла ў Курапатах студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту з Вялікабрытаніі, Венгрыі, Грэцыі і ЗША, якія знаёміліся з народным мемарыялам. Маладыя людзі атрымалі адказы на свае пытанні і паўдзельнічалі ў здымках фільму.

Трэба мець на ўвазе, што беларускія школьнікі і студэнты зрэдку наведваюць Курапаты, бо толькі адзінкі з іх ведаюць пра нацыянальны некропаль. Як засведчыў выпускнік сталічнай сярэдняй школы №34, што месціцца ўсяго ў некалькіх сотнях метраў ад Курапатаў, за ўсе гады навучання ніхто з настаўнікаў не распавёў дзецям пра трагедыю ўрочышча і не арганізаваў экскурсію ў народны мемарыял.

Вольга Нікалайчык - беларускі кінарэжысёр-дакументаліст, аўтар шэрагу публіцыстычных стужак, у тым ліку “Вызваленне” пра выбітных беларусаў, “Забойства напярэдадні вясны” пра трагічны лёс праваабаронцы Яны Паляковай, “Кіно і катлеты” ў гонар 60-годдзя кінарэжысёра Юрыя Хашчавацкага, “Падарожжа па бясконцай вайне” пра лёс палітвязня Міколы Аўтуховіча, “Я - голас Курапатаў”, “Апакаліпсіс. Катаванні на Беларусі”, а таксама кінапартрэтаў маладых беларускіх адраджэнцаў. Прычым дэбютная стужка Вольгі Нікалайчык “Сэрца за кратамі“ была адзначана прызам “Залатая багіня” міжнароднага фэсту тэлепраграм і фільмаў “Залаты бубен” у Ханты-Мансійску (Расія), а таксама дыпломам Кіеўскага міжнароднага кінафэсту кароткаметражных фільмаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео