BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Глуханямых распаўсюднікаў расійскіх сцяжкоў з Оршы чакае суд

17.07.2014
Глуханямых распаўсюднікаў расійскіх сцяжкоў з Оршы чакае суд
Затрыманы распаўсюднік патлумачыў, што сцяжкі з трыкалорам - "проста упрыгожванне для машын".

 Як ужо паведамляла Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі", 15 ліпеня на чыгуначным пераездзе "Хараброва" пры ўездзе ў Оршу былі затрыманыя распаўсюднікі расійскіх сцяжкоў.

Высветлілася, што распаўсюджвалі сцяжкі жыхары Барысава - Максім Ціханаў, 1989 нараджэння, і Павел Жыльцоў, 1977 года нараджэння, - абодва глуханямыя. Іх чакае суд.

"Наша Ніва" пагутарыла праз чат з адным з фігурантаў справы, Максімам Ціханавым. Недапасаванні ў склонах, адрывістасць адказаў можа тлумачыцца тым, што чалавек глуханямы. Падаём ягоныя адказы даслоўна.

- Вы займаліся распаўсюдам сцягоў у якасці бізнэсу ці проста сыходзячы са сваіх перакананняў?

- Проста для сябе.

- А чаму менавіта расійскія?

- Я ж не толькі РФ. А разам РФ і РБ. Гэта ж не фашысцкая свастыка.

- Але ўсё ж у нас у краіне ў адносінах да Расіі ці вельмі "за", ці радыкальна "супраць". Вы з гэтым не сутыкаліся?

- Адзін чалавек супраць у Оршы. Людзі былі задаволеныя браць сцяжкі. Самі пытаюцца, дзе РФ.

- А апошнія падзеі "Украіна-Расія" неяк паўплывалі на попыт? Сталі больш браць ці менш?

- Я не збіраюся супраць Украіна. Проста ў нас саюз РБ і РФ. Я нават капейчыну атрымліваю, чым на заводзе.

- Я не гэта меў на ўвазе. Як людзі ў апошні час адрэагавалі на палітычную сітуацыю ў Расіі? Яны сталі купляць больш сцяжкоў? Ці наадварот, расчаваліся ў Расіі і купляюць менш?

- Бывае дрэнна, бывае добра.

- А як вы ў цэлым лічыце, ці патрэбная справа прадаваць сцягі РФ ў нашай краіне? Ці ў гэтым можа быць нешта негатыўнае?

- Гэта проста ўпрыгожванне для машын. Але ў мяне будзе суд.

- Але суд, як я разумею, за продаж без ліцэнзіі? Самі сцягі тут ні пры чым.

- Але ў нас канфлікт. Адзін з пакупнікоў падаў заяву з-за РФ, а я на яго за тое, што ён пагражаў і псіхаваў.

- А сцягі іншых краін не карыстаюцца попытам? Вы не думалі пра гэта? Польшчы? Літвы? Еўрасаюза?

- Ім не трэба. У нас толькі саюз РФ і РБ.

- А як вы думаеце, гэта не пагражае нашай незалежнасці? Такая, не зразумейце няправільна, прапаганда РФ.

- Я так не думаю.

- А колькі каштавалі ў вас сцяжкі?

- 20 тысяч, а сабе 5 тысяч на харчаванне. Оптам дорага каштуе. У Расіі там робяць РБ і РФ

- У інтэрнэце была інфармацыя, што вам іх прывозілі бясплатна.

- Няма ніякай бясплатна. Я напісаў заяву, што ездзіў у РФ, там, дзе оптам, і купіў.

- А ў вас не было пачуцця страху пры продажы? У Мiнску ходзяць гісторыі, што не ўсе вельмі прыязна ставіліся да прадаўцоў расійскіх сцягоў.

- Я ні за што не прадам адзін сцяг РФ. Толькі разам РБ і РФ. У мяне няма страху.

- А наогул мэта вашага бізнэсу гэта фінансавая выгада або проста агітацыя за "Расія і Беларусь разам"?

- Проста за Расію і Беларусь. Для выжыванне, а не мэта бізнэс. Я не так ужо добра зарабляю. У паперы напісана, што для таго каб выжыць

- А якія ў вас планы на будучыню? Збіраецеся атрымліваць ліцэнзію і працягваць гэтым займацца? Ці ўжо ўсё, пасля гэтай гісторыі?

- Да канца лета і ўсё. Толькі сцяжкі РБ. А РФ больш не прадаю. Я выдаляюся "Укантакце", бо мне пішуць чужыя людзі. І непрыемныя словы.

* * *

Ад рэдактара

У тлумачэннях Максіма за кадрам застаецца самае важнае. Сцяжкі - менавіта расійскія і адразу ва ўсёй краіне - пачалі раздаваць глуханямыя. За гэтай ідэяй і тэхналогіяй раздачы, як бачыцца, стаіць нехта ў спецслужбах Расіі. Той, хто першым аддаў сцяжкі ў рукі глуханямых. Попыту на тыя сцяжкі раней не было ніякага. Пакуль не пачалі раздаваць. Прывучаючы, фактычна, беларусаў да наяўнасці расійскіх сцяжкоў паўсюль.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео