BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Восенню ў Гродне адбудзецца фестываль піва

11.07.2014
Восенню ў Гродне адбудзецца фестываль піва
Імпрэза адбудзецца ў межах кірмашу “Еўрарэгіён “Нёман”-2014”, які запланаваны на 2-4 верасня.

Удзел у фестывалі піва возьмуць півавары з розных гарадоў краіны. Імпрэза адбудзецца ў межах кірмашу “Еўрарэгіён “Нёман”-2014”, які запланаваны на 2-4 верасня.
Пляцоўкай для фестывалю стане парк Жылібера, піша інтэрнэт-рэсурс "Твой стыль".

Магчымыя ўдзельнікі фестывалю: піўзавод "Аліварыя", "Брэсцкае піва", піваварні "Хайнэкен", Дзвінскі бровар, "Маладзечнапіва", Полацкі піўзавод, "Крыніца",Лідскае піва. 

Калі для Гродна такога кшталту фестывалі - навінка, то ў розных краінах свету святы піва даўно ўжо карыстаюцца вялізнай папулярнасцю.

“Твой стыль” склаў суб’ектыўны рэйтынг нацыянальных і замежных канкурэнтаў будучаму гарадзенскаму фестывалю піва.

Нацыянальны рэйтынг. Топ-3:

1. "Рок за Баброў". Імпрэза, спансуецца вытворцамі бабруйскага піваі ўўжо заваявала сабе імя, штогод збірае вялікую колькасць аматараў добрай музыкі і хмельнага напою. Рок за Баброў - самая піўная музычная імпрэза Беларусі. 

2. "Кубак піва". Мусіў стаць беларускай версіяй славутага Актоберфэсту, але ціха сканаў, так і не паспеўшы належным чынам "разкруціцца".

3. "Дажынкавы смак". Фестываль у межах "Дажынак" разам зладзілі ў 2012 г. міністэрства гандлю і Гільдыя півавараў Беларусі. Піва было шмат, а фестывалю мала.

Міжнародны рэйтынг: Топ-5:

1. Актобэрфэст. Славуты піўны фэст у Мюнхене ладзіцца з 1810 г. і штогод збірае каля 6 млн. чалавек!

2. Фолькфэст. Ладзіцца з 1818 г. Штогод збірае ў Штутгарце каля 4 млн. чалавек. У адрозненні ад Актобэрфэста больш арыентаваны на сямейны адпачынак і папулярызацыю народных традыцый.

3. Пілснер Фэст. Куды больш сціплы па колькасці ўдзельнікаў (каля 60 тыс. чалавек), але надзвычай папулярны ў Чэхіі. Ладзіцца ў гонар аднаго з найстарэйшых бровараў - Plzeňskэ Prazdroj, заснаванага больш за 170 год таму.

4. Піўны уік-энд у Брусэлі. Ужо 16 год ладзіцца ў сталіцы Бельгіі ў першыя выходныя верасня. Сапраўднае свята для аматараў арыгінальных смакаў!

5. Вялікі Лонданскі піўны фестываль. Ладзіцца з 1975 г. і збірае штогод каля 70 тыс. чалавек.

6. Фестываль піва ў Дэнверы. Уключаны ў кнігу рэкордаў Гінэса за колькасць прадстаўленых гатункаў піва. Ладзіцца штогод у пачатку кастрычніка.

7. Фестываль піва ў Цындао. Найвялікшы піўны фестываль у Азіі. Ладзіцца ў канцы жніўня ў Кітаі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео