BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці была Беларусь краінай-партызанкай?

06.07.2014
Ці была Беларусь краінай-партызанкай?
Кадр з фільму «Акупацыя. Мiстэрыi»
Вядомы папулярызатар айчыннай гісторыі, прафесар Анатоль Тарас агучвае лічбы, што разбураюць міт пра павальную партызанку ў часы Айчыннай вайны.

- Нават па завышаных афіцыйных дадзеных, у партызанскім руху на тэрыторыі БССР удзельнічалі 350 тысяч чалавек. А па неафіцыйных дадзеных гэты паказчык быў амаль утрая меншым, што непараўнальна з колькасцю тых чырвонаармейцаў (прыкладна 900 тысяч), якія здаліся ў палон на тэрыторыі Беларускай асобнай ваеннай акругі, а таксама з амаль мільённай Рускай вызваленчай арміяй генерала Андрэя Уласава і іншымі ваеннымі антысавецкімі фармаваннямі. Апроч таго, сярод партызанаў, што дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі БССР, этнічныя беларусы складалі невялікую частку. Так, сярод 23 найбольш вядомых партызанскіх камандзіраў беларусамі з’яўляліся толькі Васіль Корж, Алесь Рабцэвіч і Кірыла Арлоўскі, - распавёў Анатоль Тарас у гутарцы для газеты "Новы час".

Па словах Тараса, людскія страты, якія панеслі захопнікі ад дзеянняў усіх савецкіх партызан, былі мізэрнымі - 35 тысяч чалавек (па дадзеных дырэктара Нямецкага гістарычнага інстытуту ў Маскве Бернда Вонвеча), з якіх каля паловы прыпадае на тэрыторыю БССР. За перыяд акупацыі нацысты згубілі нашмат болей ад санітарных страт - хвароб і няшчасных выпадкаў. Разам з тым, савецкія партызаны забівалі непараўнальна больш сваіх суайчыннікаў. Гаворка ідзе пра масавае вынішчэнне ўсіх пасобнікаў нацыстаў, настаўнікаў, святароў і людзей, якія не хацелі аддаваць прадукты, бо самім трэба было нешта есці.

У шматлікіх беларускіх вёсках на пытанне пра дзеянні партызанаў пад час Другой сусветнай вайны сяляне адказвалі коратка і па сутнасці аднолькава: «Немцы рабавалі днём, а партызаны — ноччу.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео