BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Дудутках адбудзецца Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд»

05.07.2014
У Дудутках адбудзецца Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд»
Фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі пройдзе 19-20 ліпеня ў этнаграфічным музеі «Дудуткі».

 Буйнейшы ваенна-гістарычны фестываль прысвечаны 604-годдзю – адной з самых знакамітых у гісторыі Беларусі Грунвальдскай бітвы. Госці свята ўбачаць цікавую рэканструкцыю легендарнай бітвы з Тэўтонскім ордэнам, перамога над якім зрабіла Вялікае княства Літоўскае адной з самых магутных і ўплывовых дзяржаў сярэднявечнай Еўропы, піша газета "Звязда". Фестываль адбудзецца ў шосты раз.

У маштабнай дзеі возьмуць удзел ваенна-гістарычныя клубы з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Гледачоў чакае насычаная праграма: рыцарскія турніры, масавыя пешыя і конныя баі, турніры лучнікаў і алебардыстаў, выступленні танцавальных і тэатральных калектываў, вогненнае шоу і вялікі канцэрт рок- і фолк-выканаўцаў «Баляванне пасля бітвы», а таксама розныя сярэдневяковыя забавы, кірмаш і майстар-класы ад народных умельцаў.

Цэнтральнай падзеяй фестывалю стане рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. на полі ля мястэчка Грунвальд паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і войскамі саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

У 2013 годзе ў фестывалі ўзялі ўдзел каля 400 прадстаўнікоў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі і Расіі і каля 8 000 гледачоў.

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю у 10:30 19 ліпеня.

Уваход на фестываль ўмоўна бясплатны:  дастаткова купіць ўваходны квіток у музей "Дудуткі".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео