BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На студэнтаў, што падпісаліся за далучэнне да Балонскага працэсу, ціснуць у дэканатах

05.07.2014
На студэнтаў, што падпісаліся за далучэнне да Балонскага працэсу, ціснуць у дэканатах
Пасля таго, як подпісы перадалі ў Міністэрства адукацыі, пачаліся тэлефанаванні студэнтам.

 Збор подпісаў быў арганізаваны агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у рамках адукацыйнай праграмы “Балонскі працэс і Беларусь”. Паводле апошніх дадзеных, пры дапамозе студэнтаў, валанцёраў і неабыякавых маладых людзей было сабрана амаль 1 000 подпісаў пад адпаведным зваротам у Міністэрства адукацыі, паведамляе ПЦ "Вясна".

Сярод патрабаванняў, якія ўтрымліваюцца ў звароце, узгадваюцца магчымасць абіраць рэктара калегіяльным шляхам і непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраванні сваёй навучальнай установай. Агучаныя змены ў сістэме вышэйшай адукацыі з'яўляюцца ўмовамі для далучэння Беларусі ў 2015 годзе да Балонскага працэсу.

Аднак апошнімі днямі з’явіліся звесткі, што дэканы некаторых факультэтаў брэсцкіх універсітэтаў тэлефануюць студэнтам, якія падпісаліся. Паводле арганізатараў кампаніі “О, Балонь!”, такія званкі пачаліся амаль адразу пасля таго, як адпаведная заява была накіравана ў Міністэрства адукацыі. У тых, хто падтрымаў гэты зварот, цікавяцца, ці сапраўды студэнты самастойна ставілі свой подпіс, ці адбываўся збор подпісаў непасрэдна на тэрыторыі ўніверсітэта альбо ў іншых месцах. Адначасова студэнтаў папярэджваюць, што яны зрабілі “не вельмі добрую справу” для ўніверсітэту, калі пакінулі свой подпіс.

Арганізатары кампаніі “О, Балонь!” лічаць такія тэлефанаванні адказных асоб увніверсітэтаў ціскам на студэнтаў і зараз збіраюць інфармацыю, колькі падпісантаў ужо мелі падобныя размовы з прадстаўнікамі сваіх факультэтаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео