BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Бітва пад Оршай - бліскучая перамога, ад якой нельга адмаўляцца

01.06.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Бітва пад Оршай - бліскучая перамога, ад якой нельга адмаўляцца
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Ці патрэбна святкаваць 500-годдзе Аршанскай бітвы? Як бачаць яе сучасныя расійскія і ўкраінскія гісторыкі? Колькі насамрэч ваяроў было з абодвух бакоў і якім чынам рэканструяваць тыя падзеі?

Сёлета ў Беларусі святкуецца 500-годдзе Аршанскай бітвы, якой ганарылася Вялікае княства Літоўскае, а народ складаў пра яе песні. Белыя плямы той буйной падзеі не даюць супакою гісторыкам шэрагу дзяржаў.

Публічная дыскусія "Бітва пад Оршай праз 500 гадоў: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый" стала чарговай спробай праліць святло на таямніцы вакол славутай бітвы.

Арганізатарамі дыскусіі на пляцоўцы Крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" у Мінску выступілі Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" і Лятучы ўніверсітэт, а ладзілася мерапрыемства ў рамках Трэцяй Міжнароднай канферэнцыі "Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы".

Мадэратар дыскусіі, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч:

- Я вялікі скептык у адносінах да методыкі пошуку дакладнай колькасці войскаў. Але, тым ня менш, калега з Піцеру Аляксей Лобін прапанаваў зразумець верхнюю планку тых вайсковых адзінак, якія маглі ўдзельнічаць у бітве, зыходзячы з мабілізацыйнага патэнцыялу рэгіёнаў, адкуль прыходзілі расійскія палкі. І ён вельмі моцна паставіў пад сумнеў паведамленні, якія прыстунічаюць у нашых айчынных і заходняеўрапейскіх наратыўных крыніцах пра колькасць тых войскаў, што бралі ўдзел у бітве. У свой час Алесь Казакоў падрыхтаваў рэцэнзію на кніжку Лобіна, таму на дыскусію прыйшлі людзі зусім не выпадковыя.

Спецыяліст па ваеннай гісторыі Расійскай дзяржавы XVI-XVII стагоддзяў, кіраўнік групы навукова-метадычных распрацовак Палаца Кангрэсаў (Кіравання справамі Прэзідэнта РФ), Санкт-Пецярбург, кандыдат гістарычных навук Аляксей Лобін (вядомы даследваннямі бітвы пад Оршай, а таксама крытыкай рэзананснай кнігі беларускага гісторыка Генадзя Сагановіча "Невядомая вайна: 1654-1667". – ЕўраБеларусь):

- Битва под Оршей действительно была знаковым событием. Во-первых, полевых сражений в войнах XVI века не так много, сражения тогда велись с целью захвата какого-нибудь пункта или опустошения территорий. Что касается ее национальной интерпретации, то Оршанская битва стала камнем преткновения между народами, в том числе между представителями российской, украинской, литовской, польской и беларусской историографии.

У любого историка вырастают национальные вкус и предпочтения, иногда это более заметно, иногда менее. Здесь бы я не хотел озвучивать свою версию как главную в российской историографии. Я старался изучать Оршанскую битву более-менее объективно, не знаю, насколько это получилось. И я бы предостерег исследователей от тенденциозных формулировок и определенных подходов. Нам известно, что была битва, и в ней победили объединенные литовско-польские войска, а российские войска проиграли. Все! О подробных обстоятельствах битвы мы знаем постольку-поскольку. Мало чего знаем о численности войск, чьих войск было больше, а чьих меньше, объективно говоря, мы не можем знать. Одни источники говорят одно, другие - другое.

О последствиях битвы мы также при нынешнем состоянии историографии мало чего знаем. 1514 год - решающий во всей кампании 1512-1522 годов - пал Смоленск, дальше война шла с переменным успехом, и все создаваемые коалиции, все события после 8 сентября 1514 года я бы не стал опрометчиво связывать с Оршанским сражением.

Да, сражение в коей-то мере могло повлиять на политические события - в частности, на заключение Максимилианом и Сигизмундом договора в 1515 году на Венском конгрессе, но нельзя говорить, что это сражение повлекло распад антиягелонской коалиции и перенос спектра политики Священной Римской империи именно на союз с Сигизмундом. Последующие события - миссия Герберштейна , посредническая миссия имперских посланников при заключении военного союза России и Тевтонского ордена - показывают, что не все так однозначно.

Алег Дзярновіч:

- У выступе Аляксея ёсць супярэчнасці і, як мне падаецца, вельмі сур’ёзныя. Але спачатку нагадаю, што ў 2011 годзе ён выдаў кніжку па Аршанскай бітве, дзе, зразумела, дасталося на арэхі і беларускай історыяграфіі, і беларускамунацыяналізму, але, што самае важнае, аўтар там прапанаваў сваю канцэпцыю падлікаў. Рэфрэнам у кніжцы гучыць тое, што бітва - вельмі цікавая падзея, але зусім невызначальная.

А зараз Аляксей заявіў, што, тым не менш, 1514 год быў вырашальным. На самой справе, на гэтым пункце сашлося вельмі шмат падзеяў, развязка якіх, як мне падаецца, прыйшлася на бітву пад Оршай. У гэтым сэнсе я заклікаю разглядаць бітву не ізалявана, як цікавую мілітарную падзею, а, безумоўна, у кантэксце той вайны.

Ну, добра, не сама бітва, а тыя падзеі, на вяршыні якіх знаходзілася гэтая бітва, прывялі да змены сітуацыі. Дагэтуль Вялікае княства Літоўскае несла толькі страты - згубіла Смаленск, якое яно і потым не змагло адваяваць, але далейшы наступ быў прыпынены ў выніку падзеяў, на вяршыні якіх - Аршанская бітва.

Яшчэ адзін пункт, які ў нас з Аляксеям выклікае дыскусіі, - праблематыка антыягелонскай кааліцыі. Ужо 15 гадоў таму я выдаў артыкул па гэтай тэме і рыхтаваў цэлы раздзел у шасцітамовік гісторыі Беларусі, і прыйшоў да высновы: ідэя кааліцыі з Масквой была адкінута імператарам Святой Рымскай імперыі яшчэ да Аршанскай бітвы. Але, што прынцопова, я бы не разглядаў бітву ізалявана, бо дыпламатычная актыўнасць вакол злучэння антыягелонскай кааліцыі - гэта частка палітыка-дыпламатычнай актыўнасці, якая адбывалася падчас вайны. І ў рэшце рэшт імператар змяніў умовы, на якія не пайшоў вялікі князь Маскоўскі, - гэта сведчыць пра тое, што працэсы на тэрыторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы таксама не спрыялі заключэнню кааліцыі.

Ну і, нарэшцэ, магія лічбаў - колькасць удзельнікаў бітвы - маніць даследчыкаў і раздражняе чытачоў, якія шукаюць крыніцу велічы сваіх продкаў. Гэтым якраз шчыльна займаўся Алесь Казакоў.

Кандыдат гістарычных навук Алесь Казакоў (БДУ):

- Шкада, што сярод нас няма прадстаўніка Польшчы, бо гэтая краіна прэтэндуе на Аршанскую бітву, як на месца нацыянальнай памяці. Бітва навукова вывучалася, у асноўным, у Польшчы. Звязана гэта з тым, что па-за савецкім часам гэтая тэма была табу, фактычна ёсць адна публікацыя - вельмі кароткі нарыс, літаральна на пару старонак. А у гэты час у Польшчы вывучэнне бітвы разівалася, і ўжо існуе непарыўная традыцыя даследвання гэтых падзей. З аднаго боку, гэта добра, з іншага, гэта вельмі часта замацавана пэўным гістарыяграфічным штампам.

Вялікі інтарэс працягвае выклікаць шырокавядомая карціна "Бітва пад Оршай", якая доўгі час лічылася дакладнай крыніцай па аршанскіх падзеях, лічылася, што аўтар сам прыстунічаў на полі, таму з вялікай дакладнасцю перадаў многія дэталі, аж да асаблівасцяў ландшафту.

На мой погляд, польская гісторыяграфія ў гэтым сэнсе калі не патрапіла ў пастку, то вельмі залежыла ад гэтага гістарычнага помніку. З 30-х гадоў XX стагоддзя ўсталявалася думка пра тое, дзе адбылася бітва, і з тых часоў для бітвы польскія навукоўцы вызначылі месца. І з многіх прычынаў яно патрабуе перагляду. Доўга лічылася, што карціна была намаляваная адразу пасля бітвы. Потым зрабілі аналіз і высвятлілі ўзрост яе дошак - у лепшым выпадку гэта 1525 год, як мінімум праз 10 год пасля бітвы.

Многія намаляваныя жаўнеры - не ў баявым адзенні, а ў парадным, турнірным, і яшчэ шмат заўваг. Паўстала пытанне: наколькі ўвогуле гэтая карціна можа быць крыніцай, вартай даверу? Але ўзбраенне пяхоты - дакладна узбраенне першай паловы XVI стагоддзя, а вось намаляваныя пяхотнікі - ў занадта ідэалізаваным узбраенні. Ваяры таго часу былі ўзброеныя горш.

І яшчэ адзін момант: агульнавядомыя лічбы, якія Аляксей Лобін справядліва крытыкуе, - колькасць войскаў Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага - 30-35 тысяч з нашага боку і 80 тысяч з боку Масквы. Гэтыя лічбы наўрад ці могуць быць прызнанымі блізкімі да праўды. Гэта было б надта прыгожа і прывабна ў суадносінах сілаў. У крыніцах лічбы прапісаны, але ізноў жа, яны там былі свядома завышаныя. І нават у 1965 годзе, калі спецыялісты Інстытута ваеннай гісторыі Польшчы выдавалі кароткі нарыс пра Аршанскую бітву, што можна лічыць афіцыяльнай пазіцыяй, лічбы не сталі пераглядаць, пакінулі 30 і 80. І гэта перапісваецца з працы ў працу.

Потым з’явіўся яшчэ адзін польскі гістарыяграфічны штамп - 25 і 45 тысячаў адпаведна. Цяжка сказаць, адкуль ён узяўся. Можна толькі назваць публікацыю, дзе ўпершыню іх выкарысталі, але з якой прычыны, невядома.

Можна сказаць адно: суадносіны сілаў былі сур’ёзна на баку Маскоўскай дзяржавы. Гэта падзея - бліскучая перамога, калі цалкам разбіта войска непрыяцеля. І нельга ад гэтага адмаўляцца.

Вядомая тэндэнцыя - завышэнне колькасці непрыяцеля, заніжэння колькасці свайго войска, свядомае павялічэнне маштабаў падзеі, якая адбылася на тваю карысць, і памяншэнне, калі не на тваю. Прыкладам можа служыць гісторыя Вялікай Айчыннай вайны, у якой міфаў і штампаў - як нідзе. Тое ж самае адбылося з Аршанскай бітвай.

Але я трошкі не згодны з методыкай падлікаў Аляксея Лобіна, бо, калі па сілах ВКЛ ёсць дакументы - опісы наёмнай пяхоты, наёмнай кавлерыі, дакументы ўліку, якія заслугоўваюць даверу, і па якіх можна прыблізна канструяваць колькасць літоўскага войска. Што датычыцца маскоўскага войска, то мы не маем такіх крыніц. Але гісторык на тое гісторык, каб спрабаваць прыдумаць метад для высвятлення праўды.

Алег Дзярновіч:

- Мы ніколі да канца гэтай лічбы не вывядзем, таму што тыя людзі лічылі цэлымі лічбамі. Былі сотні, тысячы, а ўжо дзесяткі - рэдкасць. Я схільны давяраць прапорцыі, але адмаўляцца ад колькасці не заклікаю. І калі мы кажам пра Аршанскую бітву, канешне, нельга забываць пра цэнтральную фігуру - вялікага гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага.

Кандыдат гістарычных навук Алена Русіна, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Украіны, даследчыца праблемаў украінскай гісторыі эпохі Вялікага княства Літоўскага:

- Сейчас существуют попытки создания некоего национального пантеона, и это - не только внимание масс-медиа к князьям Острожским. Например, выпущена памятная монета "Семья Острожских". Очень немногие исторические деятели Украины удостаивались такой чести. Об Острожских знают как ученые, так и рядовые граждане.

Нужно сказать, что для Украины период ВКЛ важен и вызывает споры. Каждому украинцу об этом периоде что-то, да известно. Но, к сожалению, на Украине так сложилось, что литовский период - такое средневековье, эпоха темноты и невежества. То есть, сначала наша "античность" - эпоха Киевской Руси, когда происходят действительно важные и интересные события, далее Киевская Русь гибнет под ударами татарских полчищ, далее что-то непонятное происходит в истории, и эта "непонятность" длится почти 300 лет, а потом приходит казачество, которое все берет в свои руки, возрождает традиции Киевской Руси и борется за национально-религиозные идеалы.

И период ВКЛ для общественного сознания украинцев остается потерянным. И даже для научной литературы. Наш институт готовил книгу об Украине для российской аудитории, в ней был раздел "Расцвет и упадок", посвященный Киевской Руси и ВКЛ соответственно. Упадок - это вплоть до восстания Богдана Хмельницкого. Поэтому все персонажи этого периода не очень хорошо известны украинцам. Мифологизация и героизация касается, в основном, сына Константина Ивановича Острожского - Василия, который тоже принял имя отца - Константин. Он прославился как меценат и создатель культурно-просветительского кружка, который произвел на свет "Острожскую Библию". А Константин Иванович практически неизвестен, несмотря на его вклад в историю Украины и Великого княжества Литовского.

UPD.: Відэазапіс публічнай дыскусіі:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео