BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гітлер у Брэсце: карціны то вяртаюцца, то зноў знікаюць

23.05.2014
Гітлер у Брэсце: карціны то вяртаюцца, то зноў знікаюць
Фота Еўрарадыё
Знятыя карціны мусілі вярнуць на плот ля парка 1 Мая яшчэ пасля дня Перамогі, але 20 траўня яны зноў адсутнічалi.

Пра тое, што выяваў фюрэра няма на месцы, арт-дырэктар праекта Zабор Антаніна Серакова даведалася ад Еўрарадыё. Пасля праверкі жанчыне паведамілi, што карціны нiбыта вярталіся на плот пасля святаў. 23 траўня карцiны сапраўды былі на месцы, але, кажа Серакова, толькi да наступнага тыдня. Праз абурэнне брэстаўчан улады горада вырашылі іх зноў зняць.

"Вельмі шкада, што ініцыятарамі гэтага працэсу сталі не дзяржорганы, як гэта зазвычай бывае, а жыхары горада. Прычым гэта былі не толькі людзі ва ўзросце, для якіх вайна сапраўды была праблемным досведам. Тут добра спрацавала ідэалогія: калі нам паўсюль кажуць, што Вялікая Айчынная вайна з'яўляецца кропкай нашай беларускай ідэнтыфікацыі, гэта адлюстравалася на людзях ва ўзросце 20-30 гадоў", - кажа Серакова.

Праз некалькі дзён пасля брэсцкай прэзентацыі вулічнай выставы Zабор зніклі дзве карціны з трыпціху "Роля" гродзенскага мастака Сяргея Грыневіча. Праца з'яўляецца пластычнай алюзіяй на знакаміты фільм Чарлі Чапліна "Вялікі дыктатар".
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео