BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сустаршыня "Маладога фронта" Андрусь Цянюта адлічаны з універсітэта

23.05.2014
Сустаршыня "Маладога фронта" Андрусь Цянюта адлічаны з універсітэта
Фота mfront.net
Хлопец вучыўся ў гомельскім універсітэце імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці “Правазнаўства”.

Сустаршыня “Маладога фронта” Андрусь Цянюта адлічаны з гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Актывіст завочна навучаўся па спецыяльнасці “Правазнаўства” на 3 курсе.

Прычына адлічэння: сістэматычнае (паўторнае цягам навучальнага года) невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў навучэнца, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага спагнання.

Падставай для адлічэння паслужылі дзве судовыя пастановы і дакладная запіска дэкана завочнага факультэта М.Н. Мурашкі.

Згодна з Кодэксам аб адукацыі, за здзяйсненне дысцыплінарнай правіны да тых, хто навучаецца, могуць быць прымененыя наступныя меры дысцыплінарнага спагнання: заўвага; вымова; адлічэнне.

Права выбару меры дысцыплінарнага спагнання належыць кіраўніку ўстановы адукацыі. Пры выбары меры дысцыплінарнага спагнання павінны ўлічвацца цяжар дысцыплінарнай правіны, прычыны і абставіны, пры якіх яна здзейснена, папярэднія паводзіны навучэнца.

Падчас суду ад 17 красавіка Андрусь адтрымаў толькі вымову, 6 траўня, калі ўжо распачаліся масавыя затрыманні перад ЧС па хакеі, суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў Цянюту вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыянтам, адправіўшы яго “ў адпачынак” на 10 сутак. Дадзенае рашэнне будзе абскаржана ў судовым парадку.

Апроч таго, што кіраўніцтва ВНУ не дачакалася выніку абскарджвання, Цянюту не выклікалі на гутарку, не далі магчымасці абараніць свае правы праз прафсаюз студэнтаў.

Андрусь Цянюта пракаментаваў такое рашэнне сайту "Маладога фронта":

“Гэта форма ціску на мяне. Універсітэт Скарыны, рэктар якога — стаўленік самога Лукашэнкі, даўно зарэкамендаваў сябе як “кішэнны” ўніверсітэт, у якім адлічваюць за грамадскую дзейнасць. Да прыкладу, не так даўно за актыўную грамадскую пазіцыю быў адлічаны маладафронтавец Станіслаў Була. Вельмі гучная справа разгарнулася пры адлічэнні студэнта-выдатніка Змітра Жалезнічэнкі”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео