BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павел Севярынец: “Беларуская глыбіня – гэта насамрэч імкненне ўгару”

21.05.2014
Павел Севярынец: “Беларуская глыбіня – гэта насамрэч імкненне ўгару”
У грамадскага дзеяча і пісьменніка выйшла новая кніга — “Беларуская глыбіня”.

У выданне, якое пабачыла свет у серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў, уключаныя эсэ, напісаныя падчас апошняга зняволення аўтара.

Тэксты пісаліся цягам трох гадоў і друкаваліся, па меры іх стварэння, у прэсе. Сёння эсэ пра лёс Беларусі і яе народа — усе разам пад адной вокладкай.

— “Беларуская глыбіня” – гэта сведчанне. Калі табе раптам у забытым і занядбаным адкрываецца нешта найвышэйшае – ты сам не здольны гэта ўмясціць, і таму дзелішся. Чытачу хачу сказаць: Бог побач. Тут. Ён любіць Беларусь мацней, чым кожны з нас – і любіць настолькі моцна, што не можа пакінуць нас такімі, якія мы ёсць, — распавядае Павел Севярынец. — Гэтая кніга – спроба ўглядзецца ў нашу беларускую глыбінку, каб убачыць праз яе Хрыста. Углядзецца ў вочы. У лёсы. У далягляды скрозь краты. На вокладцы зарослы калодзеж, у якім адлюстроўваюцца нябёсы, і дрэвы цягнуцца ў бездань. Беларуская глыбіня – гэта насамрэч імкненне ўгару.

Да папярэдняга выдання Паўла Севярынца, “Лісты з лесу”, новая кніга і падобная, і ў той жа час адрозная ад яго: “Тут усё-такі плюс шэсць гадоў, шэсцьсот кіламетраў на поўдзень, і гісторыя ды жыцці пераплеценыя нашмат гусцей. Таму ў “Глыбіні” больш пытанняў, чым адказаў”.

На пытанне, чым для аўтара ёсць літаратурная дзейнасць, Павел адказвае: “Пісьменніцтва – гэта калі ты шыфруеш для чытача тое, чаго не можаш змяніць сам. Бо тое, што можаш – не губляй часу, бяры й мяняй у жыцці: рукамі, нагамі, галавой, сэрцам. Найперш – сябе”.

Павел Севярынец пачаў прэзентаваць сваю кнігу з рэгіёнаў, зазначае прэс-служба СБП, 21 мая — у Оршы, 23-га — у Маладзечне, 24-га — у Магілёве.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео