BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Актывісты просяць дэпутатаў Нацыянальнага сабрання вырашыць праблему алкагалізму

16.05.2014
Актывісты просяць дэпутатаў Нацыянальнага сабрання вырашыць праблему алкагалізму
Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Хопіць піць – трэба жыць” адправілі кожнаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сабрання РБ свае прапановы па змаганню з алкагалізацыяй насельніцтва.

На працягу 2-х гадоў актывісты грамадскай ініцыятывы “Хопіць піць – трэба жыць” адсылалі сваі прапановы дэпутатам розных маштабаў, і прэзэдэнту РБ, але сапраўды дзейсныя меры не былі прыняты.

“Нядбайныя адносіны дэпутатаў, “ну мы ж не на першым месцы”, прывялі да таго, што мы з дайшлі да гэтай мэты – адзначаюць актывісты. Далей толькі выміранне”, - адзначаюць актывісты на сайце "Трезвый взгляд".

У гэты раз актывісты просяць дэпутатаў, улічваючы крытычную сітуацыю скарыстацца сваім правам заканадаўчай ініцыятывы, распрацаваць і прыняць закон які абавязаў:

1 ) цалкам забараніць рэкламу алкагольнай прадукцыі ў любой форме (у тым ліку ўтоеную) і дзе б там ні было (у тым ліку і на самай прадукцыі ).

2) Вытворцаў і імпарцёраў алкагольных напояў абавязаць:

А) Размяшчаць на ўпакоўках, налепках, этыкетках алкагольных напояў малюнак і апісанне наступстваў працяглага ўжывання алкаголю (маштаб не менш 1/3 плошчы ўпакоўкі, налепкі, этыкеткі) .

Б) Забараніць вытворчасць, (імпарт) пладова — ягадных він з даданнем спірту і спіртазмяшчальных рэчываў, кошт якіх у розніцу складае менш за 6 даляраў ЗША (у эквіваленце ) за літр.

3) Гандляроў алкаголем абавязаць:

А) Размяшчаць у месцах гандлю алкагольнымі напоямі (у тым ліку і півам) антыалкагольную рэкламу з выявай наступстваў працяглага ўжывання алкаголю памерам не менш чым 1/3 ліста на аркушы паперы фармату А- 2 у добра прыкметным з усіх пунктаў памяшкання месцы, калі гэта не магчыма, то дубляваць іх .

Б) Забараніць выстаўляць алкагольныя напоі ў адным памяшканні з іншымі прадуктамі харчавання, калі гэта не магчыма, абавязаць гандляроў алкагольнымі напоямі, выдзяляць ў памяшканні ў якім гандлююць алкаголем, спецыяльныя паліцы, якія павінны знаходзіцца не ў полі гледжання пакупнікоў, указзывая асартымент і кошты на алкагольны тавар у спецыяльным спісе .

В ) Забараніць продаж любых алкагольных напояў грамадзянам якія не дасягнулі 23 год

Г) Зрабіць больш жорсткім адказнасць за продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі 21 года

"Таксама просім Вас:

Увесці падатак на продаж алкагольных напояў ўсіх катэгорый у памеры 10 % ад поўнага кошту алкагольнага напою, выручаная такім чынам сродкі накіраваць на кампенсацыю росту коштаў на сацыяльна значныя прадукты харчавання і на арганізацыю харчавання ў дашкольных навучальных установах і навучэнцаў пачатковых класоў у школах.

Увесці падатак на продаж алкагольных напояў ўсіх катэгорый у памеры 10 % ад поўнага кошту алкагольнага напою, выручаныя такім чынам сродкі накіраваць на кампенсацыю росту коштаў на сацыяльна значныя прадукты харчавання і на арганізацыю харчавання ў дашкольных навучальных установах і навучэнцаў пачатковых класов ў школах", гаворыцца ў звароце.

Даведка:

Беларусь лідзіруе ў рэйтынгу краін па ўзроўні спажывання алкаголю, складзеным Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Паводле дадзеных СААЗ, кожны жыхар краіны ва ўзросце 15 гадоў і старэй штогод выпівае ў сярэднім 17,5 літра чыстага спірту. Пры гэтым на кожнага сярэднестатыстычнага мужчыну прыходзіцца 27,5 літра, на жанчыну — 9,1 літра.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео