BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кіраўніка Östgruppen Марціна Углу не пусцілі ў Беларусь напярэдадні ЧС-2014

07.05.2014
Кіраўніка Östgruppen Марціна Углу не пусцілі ў Беларусь напярэдадні ЧС-2014
Фота ostgruppen.se
Праваабаронцу затрымалі ў транзітнай зоне нацыянальнага аэрапорта “Мінск-2” і паведамілі, што ўезд у Беларусь яму забаронены.

Кіраўніка шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углу, які спрабаваў наведаць Беларусь, затрымалі ў транзітнай зоне нацыянальнага аэрапорта “Мінск-2”. Памежнікі на словах паведамілі, што ўезд у Беларусь яму забаронены, аднак яшчэ перамаўляюцца з кіраўніцтвам, паведамляе "Вясна".

У студзені Марцін Угла пісаў у сваім блогу, што беларускія візы і акрэдытацыі замінаюць чэмпіянату па хакеі, а менавіта, што замежныя журналісты, якія жадаюць атрымаць акрэдытацыю на сёлетні чэмпіянат свету ў маі ў Мінску, павінны пісаць толькі пра спорт. "Усе журналісты, якія хочуць асвятляць тэмы, не звязаныя з хакейным ЧС, павінны дамагацца акрэдытацыі ў МЗС краіны-гаспадыні, а гэта нашмат больш складаны ды бюракратычны працэс".

Відавочна, што Чэмпіянат свету па хакеі у Мінску змогуць наведаць далёка не ўсе замежныя грамадзяне.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео