BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Залежнасць ад Расіі пагаршае развіццё Беларусі

25.04.2014
Андрэй Казакевіч: Залежнасць ад Расіі пагаршае развіццё Беларусі
Падчас IV Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі арганізатары плануюць абмеркаваць тэму становішча Беларусі падчас палітычных канфліктаў, якія развіваюцца ва Усходняй Еўропе.

Скончыўся тэрмін падачы заявак на стварэнне секцый па розных дысцыплінах і тэмах і на арганізацыю круглых сталоў, майстар-класаў і прэзентацый падчас Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца 3-5 кастрычніка 2014 года ў Коўна. Арганізатары атрымалі больш за 50 заявак ад лідараў акадэмічнай супольнасці і асобных груп, арганізацый і людзей, зацікаўленых у пэўных тэмах сацыяльных і гуманітарных дысцыплін.

У выніку была аформлена папярэдняя структура з 10 тэматычных блокаў і панэляў, па якой да 2 чэрвеня адбываецца падача індывідуальных заявак на ўдзел у Кангрэсе.

Пра асноўныя напрамкі працы і тэмы, якія плануюць закрануць арганізатары Кангрэсу, Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі" расказаў дырэктар інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.

Аргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі вырашыў у гэтым годзе ўдзяліць больш увагі праблемам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Больш увагі будзе нададзена стасункам Беларусі з краінамі-суседкамі. У прыватнасці зменам у стратэгіях вялікіх дзяржаў нашага рэгіёна. "Гэтая тэма актуальна ў сувязі са зменамі агульнай палітычнай сітуацыі ў апошнія паўгады, - лічыць Андрэй Казакевіч. – Неабходна таксама закрануць расійска-еўрапейскія адносіны, сітуацыю ў Крыму і увогуле ва Украіне".

Дырэктар інстытута “Палітычная сфера” лічыць, што нельга абмінуць тэму становішча Беларусі падчас палітычных канфліктаў краін-суседак. Таму што падзеі, якія адбываюцца ў рэгіёне, не праходзяць бясследна. "Для Беларусі мусіць быць вызначаны прыярытэт захавання незалежнасці і суверэнітэту. Асабліва гэта звязана з непрадказальнымі дзеяннямі Расіі, якія ўскосна могуць сведчыць пра магчымасць развіцця украінскага сцэнара адносна Беларусі, у тым ліку стварэнне розных расійскіх прарасійскіх радыкальных арганізацый і актывізацыі іх дзейнасці ў асобных рэгіёнах, - кажа ён. - Мы павінны зрабіць ўсё магчымае, каб пазбегнуць гэтага".

У бліжэйшы час важна вывесці Беларусь з расійска-еўрапейскай і расійска-амерыканскай канфрантацыі і не выступаць на тым ці іншым баку, таму што Беларусь у выніку больш згубіць, чым знойдзе, упэўнены Андрэй Казакевіч.

"Разам з тым важна выпраўленне геапалітычнага дысбалансу, які склаўся вакол Беларусі, паляпшэнне стасункаў з Еўропай і Штатамі. Таму што эканамічная і палітычная аднабаковая залежнасць ад Расіі пагаршае перспектывы развіцця Беларусі як незалежнай дзяржавы", - падкрэслівае палітолаг.

У гэтым годзе падчас правядзення Кангрэсу тэрытарыяльным і ваенным канфліктам на постсавецкай прасторы будзе прысвечана асобная панэль.

Сярод іншых тэм, якія будуць разглядаць навукоўцы, – мясцовая палітыка, рэгіянальнае эканамічнае развіццё ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, беларуская гісторыя ў старажытны і сучасны перыяды, праблемы беларускай тапанімікі, літаратурныя традыцыі. Арганізатары таксама плануюць абмяркаваць стасункі з Усходняй і Паўдневай Азіяй, перш за ўсё з Кітаем, Індыяй і Японіяй, Паўднёвай Карэяй. Не застануцца без увагі важныя даты і юбілеі: 500 год з Аршанскай бітвы, 70 год пасля вызвалення Мінска і Беларусі, 100 год з пачатка Першай сусветный вайны.

Па словах Андрэя Казакевіча, у аргкамітэт было пададзена некалькі дзесяткаў заявак на правядзенне лекцый, прэзентацый і выстаў, таму удзельнікаў чакае насычаная культурная праграма.

Дакладная праграма будзе вядома ў бліжэйшы час, кажуць арганізатары. Пакуль што яны чакаюць індывідуальныя заяўкі для ўдзелу ў Кангрэсе. Для таго, каб даслаць заяўку, трэба запоўніць анкету да 2 чэрвеня.

Каля 400 навукоўцаў з 22 краін свету прымуць удзел у наступных тэматычных блоках:

Эканоміка
Праблемы інавацыйнага развіцця беларускай прамысловасці
Праблемы трансфармацыі і мадэрнізацыі эканомікі Беларусі
Эканоміка беларускіх рэгіёнаў

Палітычныя інстытуты, нацыянальная ідэнтычнасць
Мясцовыя інстытуты і палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: вынікі (не)дэмакратычных пераўтварэнняў
Палітычная апазіцыя ў краінах былога Савецкага Саюза
Нацыянальная ідэнтычнасць у палітыцы краінаў былой Рэчы Паспалітай

Міжнародныя адносіны і знешняя палітыка
“Новыя звышдзяржавы” i Цэнтральна-Усходняя Еўропа: нерэалізаваныя магчымасці ці пераацэненыя перспектывы?
Узброеныя канфлікты на постсавецкай прасторы ў 1990-2014 гадах (Крым, Абхазія, Нагорны Карабах і г.д.)
Сярэдняя Еўропа ў палітыцы вялікіх дзяржаў
Беларуская знешняя палітыка

Дзяржава, грамадзянская супольнасць, навука, адукацыя
Стан, магчымасці і перcпектывы навукі, адукацыі і акадэмічнай супольнасці ў Беларусі
Дзяржаўнае кіраванне і публічная палітыка Беларусі
Беларуская грамадзянская супольнасць: стан і перспектывы

Беларускае грамадства: мова і трансфармацыя інфармацыйнай прасторы
Лінгвістычныя праекты як сродак кансалідацыі беларускага грамадства
Сацыяльныя сеткі і мадэрнізацыя Беларусі
Дваццаць гадоў беларускаму інтэрнэту (1994-2014): гісторыя і сацыяльная эвалюцыя

Гісторыя
Традыцыі шляхецкага самакіравання ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (да 450-годдзя прыняцця Бельскага прывілея 1 ліпеня 1564 г.)
ВКЛ: ад крыніцы да нарацыі (праблемы інтэрпрэтацыі пісьмовай спадчыны)
Супрасльская тыпаграфія і гандаль царкоўнымі кнігамі ў Беларусі
Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак ХХ ст.)
Насілле ў ХХ стагоддзі: вопыт, наступствы, памяць і спадчына
Гісторыя Беларусі ХХ стагоддзя
Памежжа і межы: ад картаграфіі да літаратуры
Яўрэі ў кантэксце беларускай гісторыі
Беларускае замежжа: асэнсаванне інтэлектуальнай спадчыны
Беларуская некрапалістыка
Беларусы ў Польшчы: мінулае, цяперашні час, будучыня

Літаратура, лінгвістыка
Герменеўтычны патэнцыял нацыянальных культур і шматмоўнае пісьменства Вялікага Княства Літоўскага
Літаратура пасля «Бум-Бам-Літа»: творчыя плыні канца ХХ — пачатку ХХІ ст.
Беларускі тапанімікон: праблемы ўпарадкавання і стандартызацыі
Беларуская Біблія: Праблемы і перспектывы навуковага пераклад

Даследаванне рэлігіі
Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць

Культура, музейная справа, архітэктура, мастацтва
Сучасная беларуская культура: пошук новай матрыцы ці жыццё пасля нацыі?
Праблема стварэння каталогу рэпрэзентатыўных твораў Беларусі ХХ-ХХІ ст.
Менеджмент у сучасных культурных праектах
Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны
Сучасная архітэктура Беларусі: праблемы вывучэння і перспектывы развіцця
Традыцыя і посттрадыцыя ў культурным ландшафце Беларусі
Дуды ў паўночна-усходняй Еўропе: гісторыя і ўзаемаўплывы

Гендэрныя даследаванні
Гендэрныя «правілы»: дыскурсы, палітыкі і практыкі
Даследаванне маскуліннасці: міждысцыплінарная акадэмічная вобласць

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео