BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рада беларускай інтэлігенцыі выказала салідарнасць з Украінай

18.04.2014
Рада беларускай інтэлігенцыі  выказала салідарнасць з Украінай
Падзеі, якія разгортваюцца ў гэтыя дні ва Украіне, сведчаць пра пагрозу грамадзянскай вайны, лічаць прадстаўнікі Рады беларускай інтэлігенцыі.

На паседжанні грамадскай ініцыятывы  "Рада беларускай інтэлігенцыі" была прынята заява з нагоды падзеяў ва Украіне.

"Сапраўднай прычынай, якая справакавала хвалю антыўкраінскіх бунтаў у Крыме і ва ўсходніх рэгіёнах Украіны, з'яўляюцца імпэрскія памкненні расейскага кіраўніцтва", — гаворыцца ў заяве, змешчанай на сайце vytoki.net.

"Рыторыка, якой апраўдваюцца правакацыйныя дзеянні, грунтуецца на сцьвярджэннях пра „прыцясненні“ расейскамоўнага насельніцтва і не адпавядае рэчаіснасці. Палітыка русыфікацыі, скіраваная на знішчэнне нацыянальных моваў, нацыянальнай тоеснасці, культуры, гістарычнай памяці народаў, якія ўваходзілі ў склад Расейскай імпэрыі, актыўна выкарыстоўвалася яшчэ ў царскай Расеі. У гады існаваньня СССР яна працягвалася пад лозунгам стварэння „новай гістарычнай фармацыі - савецкага чалавека“", - адзначана ў заяве.

Аўтары дадалі: "Гэтая праблема добра вядомая і ў Беларусі, дзе сучасныя манкурты на дзяржаўных пасадах працягваюць вынішчэнне беларускай мовы. Відавочна, што з такой сытуацыяй нельга мірыцца. Нацыянальным мовам у незалежных краінах, якія ўтварыліся пасля распаду СССР, павінен быць вернуты адпаведны статус. Трактаваць гэта як „уціск расейскамоўнага насельніцтва“ — несумленна і амаральна. Падобнымі мэтадамі кіравалася ў свой час гебэльсаўская прапаганда, разлічаная, як вядома, не на інтэлектуальныя эліты, а, па прызнанні яе стваральнікаў, „на апошняга падонка ў краіне“.

Рада заклікае прадстаўнікоў расейкай інтэлігенцыі, "якія захавалі ясны розум і сумленьне", выкарыстаць усе свае сілы і магчымасьці, каб давесці да народаў Расеі ўсведамленне небяспекі, якую нясуць імперскія авантуры крамлёўскага кіраўніцтва".

Рада беларускай інтэлігенцыі выказала салідарнасць з народам Украіны і заклікала ўсіх сумленных людзей у свеце падтрымаць Украіну ў абароне яе незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео