BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Брэсце эксперты абмяркуюць аднаўленне воднага шляху Днепр-Вісла

25.03.2014
У Брэсце эксперты абмяркуюць аднаўленне воднага шляху Днепр-Вісла
Балтыйскае і Чорнае моры зноў могуць быць злучаныя: Міжнародная канферэнцыя ў Брэсце па аднаўленні ключавога воднага шляху.

27-28 сакавіка 2014 года ў горадзе Брэсце (Беларусь) у рамках праекта трансгранічнага супрацоўніцтва, што фінансуецца ЕС, пройдзе міжнародная канферэнцыя, засяроджаная на намаганнях па аднаўленні воднага транспартнага калідора E40, які злучае Балтыйскае і Чорнае мора.

Водны шлях E40 злучае басейны рэк Балтыйскага і Чорнага мораў, але ў цяперашні час ён выкарыстоўваецца толькі на ўчастку ад Брэста да Херсона ў Украіне, таму што ўчастак ад Брэста да Варшавы ўздоўж ракі Заходні Буг ня суднаходны.

Нядаўна распачалося ажыццяўленне праекта трансгнранічнага супрацоўніцтва, які фінансуецца ЕС, «Аднаўленне воднага шляху E40 на ўчастку Днепр-Вісла: ад стратэгіі да планавання». Праект імкнецца распрацаваць усёабдымнае тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне аднаўлення воднага шляху E40, вызначыць найбольш эканамічна эфектыўныя і экалагічныя сцэнары для аднаўлення воднага шляху, стварыць пастаянную камісію па развіцці воднага шляху E40 на ўчастку Днепр-Вісла, а таксама прасоўваць ідэю аднаўлення Е40 на нацыянальным і міжнародным узроўнях . Канферэнцыя ў Брэсце праводзіцца ў рамках гэтага праекта трансгранічнага супрацоўніцтва.

У рамках канферэнцыі пройдзе першая сесія Камісіі па развіццю воднага шляху Е40 на ўчастку Днепр-Вісла. На ёй будуць прысутнічаць прадстаўнікі міжнародных арганізацый, дыпламатычных прадстаўніцтваў, міністэрстваў транспарту, інфраструктуры і развіцця, міністэрстваў прыроды і аховы навакольнага асяроддзя, дэпартаментаў кіравання воднымі рэсурсамі, рэгіянальных і мясцовых уладаў тэрыторый, праз якія праходзіць водны шлях E40, а таксама прадстаўнікі Еўрарэгіёну, навукова- даследчых інстытутаў, і грамадскіх арганізацый з Беларусі, Польшчы, Украіны і Германіі.

Канферэнцыя падкрэсліць значэнне воднага шляху E40 і намеціць перспектывы яго развіцця. Удзельнікі таксама абмяркуюць тэхнічныя пытанні эканамічнай мэтазгоднасці аднаўлення E40, развіцця воднага транспарту і трансгранічнага эканамічнага развіцця, трансгранічных водных рэсурсаў і экалогіі і іншыя сумежныя пытанні. Мэта канферэнцыі - прыняць Дэкларацыю аб падтрымцы мерапрыемстваў, накіраваных на аднаўленне воднага шляху E40.

Праект фінансуецца па праграме ТМС (Транс Межавае Супрацоўніцтва) Польшча-Беларусь-Украіна, якая накіравана на забеспячэнне падтрымкі развіцця трансгранічных працэсаў шляхам павышэння канкурэнтаздольнасці прыгранічнай тэрыторыі, на паляпшэнне якасці жыцця і на развіццё кантактаў паміж людзьмі.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео