BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусі створаны Камітэт салідарнасці з Украінай

19.03.2014
У Беларусі створаны Камітэт салідарнасці з Украінай
Фота lenta-ua.net
У яго ўвайшлі прадстаўнікі апазіцыйных партыяў, грамадскіх ініцыятываў, беларускія абаронцы Майдана.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў сустаршыня аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец. Па яго словах, камітэт сабраў людзей, гатовых быць салідарнымі з Украінай, якая апынулася перад расійскай агрэсіяй:

 "Запланавана бліжэйшым часам больш за 20 розных мерапрыемстваў, пачынаючы ад малітваў за Украіну, вечарынаў, прэзентацыяў і завяршаючы інфармацыйнай кампаніяй у інтэрнэце і сацыяльных сетках а таксама на выбарах украінскага прэзідэнта 25 траўня".

За стварэнне камітэта падпісалася больш за 30 чалавек. У іх ліку Аляксей Янукевіч, Ганна Шапуцька, Зміцер Дашкевіч, Аляксей Марачкін, Анатоль Сідарэвіч ды іншыя.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Ганну Шапуцьку, на першым пасяджэнні былі сабраныя подпісы пад зваротам у Генпракуратуру з патрабаваннем забараніць у Беларусі трансляцыю тэлеканала РТР.

Падпісанты тлумачаць сваё патрабаванне тым, што ў перадачах гэтага канала "Весці" і "Нядзельны вечар з Салаўёвым" у выступах вядучых і гасцей праграм гучаць заклікі да нацыянальнай варожасці. Акрамя таго, гаворыцца ў звароце, тэлеканал падвяргае сумневу права беларускага народа на самавызначэнне, на ім гучаць заклікі да змены канстытуцыйнага ладу Беларусі, адпрэчваецца яе суверэнітэт.

Акрамя таго, у звароце патрабуецца забараніць уезд у Беларусь і пачаць крымінальную справу на тэлевядоўцаў Дзмітрыя Кісялёва і Уладзіміра Салаўёва, а таксама гасцей іх праграм Аляксандра Праханава, Уладзіміра Жырыноўскага, Анатоля Вассермана і Аляксандра Дугіна

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео