BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міхал Анемпадыстаў адзначае юбілей

16.03.2014 Надзея Калініна, ЕўраБеларусь
Міхал Анемпадыстаў адзначае юбілей
Личности
фота budzma.org
Напярэдадні юбілея вядомага мастака і паэта, калегі і сябры расказалі аб яго ўкладзе ў беларускую культуру і перадалі свае віншаванні.

 16 сакавіка Міхал Анемпадыстаў адзначае 50-годдзе. У першую чаргу ён лічыць сябе мастаком, але стаў вядомы таксама як паэт, публіцыст і фатограф. Шматлікія наватарскія праекты Міхала Анемпадыстава даспадобы многім беларусам. Адны захапляюцца "Народным альбомам", які выйшаў у 97-м годдзе, але і сёння фігуруе ў плэй-лістах слухачоў. Другія сочаць за яго творчымі дасягненнямі ў мастацтве. А трэція наведваюць лекцыі па дызайну. Бясспрэчна адно - усе праекты Анемпадыстава маюць рэзананс.

Напярэдадні юбілея мастака Служба інформацыі "ЕўраБеларусі" разам з дзеячамі культуры і інтэлектуальнага кола ўспомнілі ўнёсак яго творчасці для беларускай культуры і асабіста для яго калег.
 
Філосаф і метадолаг, глава Рады Міжнароднага кансорцыўма "ЕўраБеларусь" Уладзімір Мацкевіч:
 
- Калі б Міхал Анемпадыстаў быў толькі аўтарам "Народнага альбому", гэтага ўжо было б дастаткова для таго, каб апраўдаць 50 год яго існавання на гэтым Свеце. Але за Міхалам можна налічыць яшчэ шмат розных выдатных твораў, як у яго дызайнерскай прафесіі, так і ўвогуле яго актыўнай дзейнасці ў беларускай культуры. Міхал – адзін з самых прывабных, шчырых і добрых людзей, якіх я сустракаў у сваім жыцці. І я шчыра віншую яго с юбілеем. 50 год – гэта толькі палова жыцця. Хай наступная палова будзе такой жа плённай, і нават больш.
 
Пісьменнік і філосаф Валянцін Акудовіч:
 
- Аднойчы журналістка ў запыталася, ці ёсць у мяне мара. І я не задумваючыся адказаў, што хацеў бы быць стройным і таленавітым, як Міхал Анемпадыстаў. Цікава, што талент Міхала, які ён праяўляе ва ўсіх сферах, яркі і разам з тым някідкі. Самы знакаміты яго праект – "Народны альбом" - уключае абсалютна арыгінальныя тэксты. Так да Анемпадыстава ніхто не пісаў. Не менш важны праект, дзе ён піша пра простыя рэчы, з якімі кожны з нас сутыкаецца кожны дзень. Міхал раскрывае іх істотнасць і анталагічную глыбіню. Усё, што робіць Міхал, гэта штосьці адметнае, што не можа зрабіць ніхто іншы. І я жадаю Міхалу працягваць тварыць непаўторнае, як ён рабіў гэта заўсёды.
 
У Міхала ёсць свой стыль: тое, як ён гаворыць, апранаецца, як сябе паводзіць.
Для мяне гэта вобраз сучаснага інтэлігентнага, інтэлектуальнага беларуса, які мог бы быць вобразам беларускай нацыі, калі б яе можна было паказаць як скульптуру.
 
Каардынатары кампаніі "Будзьма беларусамі!" Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская:
 
- Міхал Анемпадыстаў шматгранны і таленавіты творца. Ён і  мастак, і дызайнер, і  паэт, і перакладчык, і аўтар легендарнага “Народнага альбома”, і  стваральнік тэкстаў песен беларускіх рок-гуртоў, і настаўнік. Усё гэта змяшчаецца ў адной асобе. Але для нас ён яшчэ і  беларускі скарбашукальнік. Творчасць Міхала – гэта тое, што прымушае беларусаў задумвацца над тым, хто мы ёсць, што з'яўляецца “нашым”, заўважаць яго, захоўваць і абараняць. Гэта тыя простыя, не патасныя, але зробленыя якасна і цікава рэчы, якія натхняюць нас не цурацца сваёй мовы і культуры і ганарыцца імі. Міхал стаў сапраўдным скарбашукальнікам, пра што калісьці марыў у дзяцінстве. Ён знаходзіць забытыя скарбы беларускай культуры, адкрывае іх нам, робіць актуальнымі і зразумелымі.
                                                                        
Мы ганарымся тым, што Міхал Анемпадыстаў – даўні сябра, аднадумца і паплечнік  кампаніі “Будзьма беларусамі!”.  Уявіць кампанію без яго  ўжо нават не можам! Мы прыслухоўваемся да яго парадаў, ганарымся мажлівасцю спрычыніцца да рэалізацыі яго ідэй, а яшчэ мы яго верныя чытачы --  з захапленнем чакаем кожны новы нарыс. 
 
Шчыра віншуем Міхала Анемпадыстава з юбілеем, зычым яму радасці, прыгажосці, магічных колераў і новых непазнаных скарбаў!
 
Гітарыст N.R.M. і лідар гурта «Гарадзкiя»  Піт Паўлаў:
 
- Уласна для мяне Міхал адчыніў шмат дзверкаў. Мне вельмі спадабалася працаваць разам у праекце "Народны альбом". Міхал стварыў новы народны фальклор. Не знайшоў, а менавіта стварыў нанова. Падчас вандровак мы пазнаёміліся бліжэй і пасябравалі. І нягледзячы на тое, што ў кожнага не так многа часу, імкнемся падтрымліваць сувязь.
 
Часта я выкарыстоўваю Міхала як камертон. Паказваю яму недаробленыя эскізы і ідэі, каб даведацца, што ён аб гэтым думае. Дзякуючы яму ў маім жыцці з'явіўся Сяргей Пясецкі, якому я прысвяціў музычны праект. Для мяне вельмі аўтарытэтныя меркаванні Анемпадыстава.
 
Таму хачу перадаць: "Дружа, віншую цябе са святам і жадаю сто і больш гадоў жыцця і творчага стану!"

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео