BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларуская Нацыянальная платформа ФГС УП прыняла зварот "Аб салідарнасці з народам Украіны"

24.02.2014 Беларусская Национальная платформа Форума гражданского общества Восточного партнерства
Беларуская Нацыянальная платформа ФГС УП прыняла зварот "Аб салідарнасці з народам Украіны"
24 лютага Беларуская Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства прыняла зварот "Аб салідарнасці з народам Украіны".

 

Зварот
Беларускай Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

"Аб салідарнасці з народам Украіны"

24 лютага 2014 года

У гэтыя дні, напоўненыя і горам, і радасцю, калі Украіна перажывае пераломныя моманты сваёй найноўшай гісторыі, мы звяртаемся да ўсяго ўкраінскага народа з выказваннем салідарнасці і надзеі.

Разам з Украінай мы смуткуем па яе ахвярах, па героях, якія аддалі свае жыцці за агульначалавечыя каштоўнасці: свабоду, дэмакратыю, гуманізм і справядлівасць! Мы будзем памятаць пра іх.

Жыцці і здароўе людзей - гэта вельмі высокая цана, якую ўкраінскі народ заплаціў за сваю свабоду ад бязмежжа і бескантрольнасці ўлады. Гэтай крыві магло б не быць, але яна праліта не дарма. Няхай яна паслужыць урокам для тых, хто ўсё яшчэ лічыць, што такой цаной можна ўтрымацца ва ўладзе, што жыцці людзей можна аддаваць за прадметы раскошы і асабістыя амбіцыі.

Мы захапляемся гераізмам простых украінскіх грамадзян, іх пачуццём абавязку і адказнасці, самаарганізацыяй, самаадданасцю і воляй да перамогі. Без іх, звычайных мірных людзей, не здарылася б перамен.

Наперадзе Украіну чакаюць нялёгкія месяцы ўладкавання краіны, вяртання да нармальнага жыцця, фармавання новых адносін паміж дзяржавай і грамадзянінам. Мы верым у тое, што наш добры сусед - народ Украіны - зможа выбудаваць сваю новую дзяржаву як сябра вялікай агульнаеўрапейскай сям'і, заснаванай на ідэалах гуманізму, на прынцыпах дэмакратыі. Украінскі народ заслужыў права будаваць гэтую дзяржаву сам, і тады карупцыі, злачыннасці, бяспраўю і прыгнёту людзей там не будзе месца.

Слава Украіне!

Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці-удзельнікі Беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (больш за 60 арганізацый)

Спампаваць дакумент

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео