BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адкрыты ліст акадэмічнай супольнасці і слухачоў Лятучага ўніверсітэта з нагоды сітуацыі ў ЕГУ

17.02.2014 Лятучы ўніверсітэт
Адкрыты ліст акадэмічнай супольнасці і слухачоў Лятучага ўніверсітэта з нагоды сітуацыі ў ЕГУ
17 лютага 2014 года акадэмічная супольнасць і слухачы Лятучага ўніверсітэта выступілі з адкрытым лістом з нагоды сітуацыі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

Ліст адкрыты для далучэння. Калі вы жадаеце далучыць свой подіс - гэта можна зрабіць на сайце Лятучага ўніверсітэта (напішыце ў каментарах свае імя і прозвішча).

Ліст будзе накіраваны ў адмінстрацыю ЕГУ, а такса найбольш буйным беларускім грамадскім арганізацыям.

 

 

 

 

Адкрыты ліст

акадэмічнай супольнасці і слухачоў Лятучага ўніверсітэта
з нагоды сітуацыі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце

17 лютага 2014 года

Мы, тыя, хто падпісаліся ніжэй, ацэньваем сітуацыю, што склалася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, як крытычную для выкання яго місіі: развіцця Беларусі ў якасці краіны свабоднага, крытычнага мыслення і грамадзянскай адказнасці. Некалькі апошніх гадоў метады кіравання і накірунак развіцця ЕГУ выклікалі занепакоеннасць у многіх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці нашай краіны. Праз гэтыя акалічнасці шэраг выкладчыкаў і даследчыкаў вымушаны былі сыйсці з працы ў гэтай установе.

Сучасны стан ЕГУ дэманструе адмову ад прынцыпаў акадэмічных свабод, рэзкае скарачэнне стасункаў з беларускім грамадствам, інтэлектуальнай супольнасцю і культурай, збочванне ад беларускага грамадскага кірунку праекта ў прыватна-камерцыйны. Частку гэтых негатыўных фактараў, у прыватнасці, адзначае справаздача апошняй атэстацыі ўстановы Еўрапейскай камісіяй асацыяцыі ўніверсітэтаў. У гэтым стане ЕГУ не можа заставацца месцам развіцця беларускага інтэлектуальнага патэнцыялу і грамадскай актыўнасці.

Спробы акадэмічнай супольнасці ЕГУ паўплываць на аднаўленне стратэгічных мэт універсітэта выклікаюць з боку кіравання і адміністрацыі дзеянні, несумяшчальныя з прынцыпамі акадэмічнай свабоды і самакіравання.

Мы выказваем салідарнасць з дзеяннямі і патрабаваннямі Дэмакратычнай платформы "За новы ЕГУ", бо яны накіраваныя не толькі на ўнутраныя справы ўніверсітэта, але вызначаюць лёсы развіцця ўсёй беларускай інтэлектуальнай прасторы.

Мы заклікаем кіраўніцтва (адміністрацыю) ЕГУ вярнуцца да дыялогу з акадэмічнай і студэнцкай супольнасцю ўніверсітэта, што грунтуецца на прынцыпах узаемнай павагі і адказнасці ў адпаведнасці з еўрапейскімі акадэмічнымі нормамі.

Мы звяртаемся да беларускай грамадзянскай супольнасці з заклікам да актыўнага стаўлення да працэсаў пераўтварэння ЕГУ ў шэраговы правінцыйны вну, замест прасторы развіцця беларускага мыслення і падрыхтоўкі актыўных грамадзян. Грамадзянская супольнасць з’яўляецца адным з галоўных зацікаўленых бакоў у тым, каб ЕГУ не страціў сваёй функцыі для развіцця беларускага грамадства. Гэта наша права і адказнаць.

Подпісы:

Таццяна Вадалажская, к.с.н

Уладзімір Мацкевіч

Міхал Анемпадыстаў

Ігар Бабкоў, к.ф.н.

Аляксей Ластоўскі, к.с.н.

Алесь Смалянчук, д.г.н.

Павал Баркоўскі, к.ф.н.

Валянцін Акудовіч

Зміцер Галіноўскі, к.б.н.

Вольга Орышава, к.ф.н.

Вячаслаў Бабровіч, к.ф.н.

Аляксей Андрэеў

Аксана Шэлест, к.с.н.

Аляксандр Каралевіч

Аляксандр Сарна, к.ф.н.

Андрэй Ягораў

Галіна Антошына

Юлія Галіноўская

Улад Вялічка

Мікалай Ашуркевіч

Віялета Ермакова

Аляксей Канстанцінаў

Тацяна Пашэвалава

Іван Ведзенін

Максім Капран

Яўген Бойка

Александра Франскевіч

Тацяна Нетбаева, PhD

Ігар Падпорын, к.ф.н.

Марына Шустава

Ганна Барадзіна

Вячаслаў Чарняўскі

Алег Шалькевіч

Андрэй Завадскі

Андрэй Шутаў

Уладзімір Сташкевіч

Ігар Лялькоў

Юлія Калодкіна

Ганна Кавалеўская

Наталля Ладуцька

Міхаіл Дзенісовіч

Зміцер Майбарада, к.ф.н.

Вольга Лашкевіч

Цімафей Падвіцкі

Валадар Цурпанаў

Таццяна Кедрык

Ганна Кавалёва

Аксана Зінчанка

Галіна Міхнюк

Юлія Сымоновіч

Інна Рэут

Таццяна Кавалёнак

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео