BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На здымкі ідэалагічнага "жудзіка" пра Плошчу-2010 клічуць мінскіх студэнтаў

28.01.2014
На здымкі ідэалагічнага "жудзіка" пра Плошчу-2010 клічуць мінскіх студэнтаў
Фота iwnews.ru
Замест грошай за ўдзел у масоўцы абяцаюць паставіць адпрацоўку за пропуск заняткаў.

Навучэнцам лячэбнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта прапанавалі пабыць ў масоўцы на здымках фільма "Авель", піша "Наша Ніва".

Грошай не абяцаюць, але залічаць адпрацоўку за пропуск любой пары ў семестры - допіс пра гэта з’явіўся ў адной з сацыяльных сетак:

"На 1-2 лютага трэба вельмі шмат людзей для ўдзелу ў здымках фільма, 20.00-24.00. Аплаты няма, будзе гарачая гарбата. За кожны дзень здымак адпрацоўка без адпрацоўкі на любы дзень у семестры!"

Час здымак прыпадае на вакацыі студэнтаў. 1 лютага ад 21.00 да 1.00 плануецца здымаць сцэны на Кастрычніцкай плошчы ды праспекце Незалежнасці, 2 лютага - Дом урада. Удзельнічаюць па сцэнары 4 тысячы чалавек.

Нагадаем, у фільме будуць прысутнічаць эпізоды, дзеянні якіх разгортваюцца на фоне масавай дэманстрацыі ў Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Гэты факт у мінулым годзе даў падставу інтэрнэт-супольнасці назваць "Авель" своеасаблівым адказам на фільм "Жыве Беларусь" Кшыштафа Лукашэвіча па сцэнары апазіцыйнага актывіста Франака Вячоркі.

На плошчы Незалежнасці адновяць момант, калі ламалі дзверы ў Доме ўрада. Для гэтага перад сапраўднымі дзвярыма паставяць бутафорскія - іх і будзе ламаць масоўка. Здымкі ў цэнтры Мінска будуць праходзіць ад 30 студзеня па 2 лютага.

Як стала вядома, 30-31 студзеня паўдзельнічаць у масоўцы запрашаюць студэнтаў БНТУ.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео