BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Трупа тэатра юнага гледача незадаволена курсам, які выбраў дырэктар

27.01.2014
Трупа тэатра юнага гледача незадаволена курсам, які выбраў дырэктар
Акцёры не давяраюць кіраўніку Казюліну і лічаць, што шмат з іх могуць пакінуць тэатр.

Апошнія гады сталі вельмі цяжкімі для Тэатра юнага гледача.

У 2008 годзе было аб’яўлена пра рэканструкцыю тэатра. Калектыў выехаў са свайго будынку на Энгельса, 26. Спектаклі ТЮГа ішлі на сцэне Дома літаратара. А ўсе службы размяшчаліся на ўскраіне горада – на плошчы Казінца.

Але рэканструкцыя пачалася толькі ў лістападзе 2011 года.

Зразумела, што такая атмасфера не спрыяла творчым пошукам. Але ТЮГ рэгулярна паказваў беларускамоўныя спектаклі для дзяцей і моладзі, - піша "Наша Ніва".

Сярод рэпертуару для дарослых ёсць «Мiхалава зямля» (сцэнічны варыянт паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»), «Майго юнацтва крылы» (паводле паэмы Аркадзя Куляшова «Хамуціус» пра Кастуся Каліноўскага) і «Пан міністар» Францішка Аляхновіча.

Апошнім часам ТЮГ чакаў завяршэння рэканструкцыі. Супрацоўнікі спадзяваліся ўжо летам вярнуцца ў родны будынак і пачнуць там новы сезон.

У якасці адкрыцця планавалі паказаць «Сінію птушку» Морыса Метэрлінка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
Але дырэктар тэатра Мікалай Казюлін, які раней працаваў у тэатры эстрады, а таксама з’яўляўся дырэктарам Дома культуры, заявіў, што "Сіняя птушка» з’яўляецца "прадуктам заходнееўрапейскай культуры з вельмі складаным філасофскім падтэкстам".

Больш за тое, Казюлін вырашыў стаць аднаасобным кіраўніком тэатра. А дзеля гэтага прапанаваў скасаваць пасаду мастацкага кіраўніка, які па юрыдычным статусе роўны дырэктару.

Ад 2010 яе займаў рэжысёр Уладзімір Савіцкі. Раней ён працаваў у Купалаўскім тэатры і паставіў там «Дзікае паляванне караля Стаха» – адно з найлепшых увасабленняў твораў Уладзіміра Караткевіча на беларускай сцэне. Казюлін прапанаваў замяніць пасаду мастацкага кіраўніка на пасаду галоўнага рэжысёра, які павінен падпарадкоўвацца дырэктару.

На пасяджэнні мастацкага савета і агульнага сходу калектыў ТЮГа пастанавеў аб'явіць вотум недаверу Мікалаю Казюліну.

Актрыса Вера Кавалерава, адна з галоўных зорак ТЮГа, заявіла «Інтэрфаксу», што "Казюлін збіраецца зрабіць з нашага тэатра шоу, і не хавае гэтага. Ён мяркуе, што мы не павінны выхоўваць праз свае спектаклі, а толькі забаўляць гледачоў".
Тая ж Кавалерава сцвярджае, што "калі Казюлін застанецца, а Савіцкі сыдзе – тэатра не будзе. Сыдзе вялікая частка акцёраў.

Можа, пад маркай ТЮГа і будзе існаваць нешта іншае, але ніякага дачынення да цяперашняга класічнага тэатра гэта не будзе мець дачынення".

Раскол у ТЮГУ і змяненне мастацкага курса можа мець адмоўныя наступствы для нацыянальнай культуры. ТЮГ – адзін з чатырох тэатральных калектываў краіны, пастаноўку ў якім ідуць выключна на беларускай мове (разам з Купалаўскім тэатрам, Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі і Нацыянальным тэатрам імя Якуба Коласа ў Віцебску). Але толькі ён арыентуецца выключна на дзяцей і моладзь, тых, каму асабліва не хапае беларускай мовы для адукацыі і агульнага развіцця.

У гэтай сітуацыі ўсцешвае, што акцёры вырашылі змагацца за свой тэатр і яго набыткі. Цяпер рашэнне за Міністэрствам культуры.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео