BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзіўных памылак нарабіў старшыня суду ў пісьмовым адказе на зварот грамадзяніна

16.01.2014 Фото с сайта cool-reklama.ru
Дзіўных памылак нарабіў старшыня суду ў пісьмовым адказе на зварот грамадзяніна
Кіраўнік Гомельскага абласнога суду ўразіў сваёй непісьменнасцю жыхара Мазыра Сяргея Шаўцова.

Праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун атрымаў цікавы адказ на свой зварот ад старшыні Гомельскага абласнога суду Сяргея Шаўцовапаведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна".  

Напярэдадні, у снежні 2013 года, старшыня судовай інстанцыі праводзіў прыём грамадзян у Мазыры, на якім Целяпун задаў пытанне: ці дзейнічаюць міжнародныя і канстытуцыйныя нормы ў беларускіх судах, і ў, прыватнасці, судах Гомельскай вобласці? Пытанне ўзнікла з сітуацыі, калі ў 2011-2012 гадах Уладзімір Целяпун спрабаваў правесці ў Мазыры пікет, які забаранілі ўлады, а затым праз інстанцыі судовай сістэмы дабіцца рэалізацыі гарантаваных Канстытуцыяй правоў. Сяргей Шаўцоў для дакладнага адказу на гэтае пытанне прасіў даслаць яму пастановы, рашэнні судоў па канкрэтных справах, што і зрабіў праваабаронца.

У адказе, атрыманым 15 студзеня, па сутнасці напісана, што суды дзейнічалі правамоцна. А наконт міжнародных дамоў, Канстытуцыі і закона аб масавых мерапрыемствах старшыня абласнога суду адказаў такім чынам, што наўрад ці без лінгвіста можна разабрацца, што менавіта меў на ўвазе Сяргей Шаўцоў, адзначае "Вясна" і прыводзіць тэкст адказа:

"Такім чынам, пры ДАЗВОЛЕ калізій паміж нормамі падканстытуцыйнага нацыянальнага заканадаўства і нормамі ЗНЯВОЛЕНЫХ міжнародных дагавораў трэба ўлічваць узровень нарматыўнага прававога акта, якім ВЫКАЗАНЫ ЗГОДУ Рэспублікі Беларусь на АБАВЯЗКОВАСЦЬ для яе адпаведнага міжнароднага дагавора", - так адказаў старшыня суду, які "зняволіў" міжнародныя дамовы. Яшчэ ў тэксце кідаюцца ў вочы такія выразы, як "уладаюць большай юрыдычнай сілай", "трэба вылучаць прынцыпы міжнароднага права ад норм міжнародных дагавораў" і гэтак далей.

З адказу вынікае, што старшыня абласнога суду аспрэчвае прызнанне Беларуссю прыярытэту агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права. "Асноўны закон Беларусі з’яўляецца пустой дэкларацыяй правоў і свабодаў як для грамадзян Беларусі, так і для міжнароднай супольнасці", - прыйшоў да высновы праваабаронца.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео