BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вучыць беларускую мову стала модна

14.01.2014 Надзея Калініна, ЕўраБеларусь, фота Generation.by
Вучыць беларускую мову стала модна
фота Юра Сідун, Generation.by
Да новых курсаў беларускай мовы далучыўся былы амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, а Рыгор Барадулін прысвяціў “Мове нанова” верш.

 У галерэі “Ў” учора, 13 студзеня, было вельмi цепла ад шчырай, утульнай атмасферы і колькасці зацікаўленых - больш за 300 чалавек. Столькі гасцей галерэя, магчыма, не бачыла ніколі.

Далучылася да тых, хто хоча лепш размаўляць на роднай мове і Служба інформацыі “ЕўраБеларусі”.

Новыя курсы “Мова нанова” пачаліся з прэзентацыі сайта movananova.by. Аўтары Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка абяцаюць выкладваць туды тэмы заняткаў, рэкамендацыі і цікавосткі. Бо не ўсе жадаючыя могуць наведаць галерэю.
 
- Мы анансавалі “Мова нанова” як модныя курсы. Можа таму і атрымалі інтарэс ад людзей. Але для мяне стала вялікім сюрпрызам такая зацікаўленасць, - дзеліцца Алеся Літвіноўская. - У людзей, відаць, ёсць моцная матывацыя. Беларускамоўныя курсы - гэта нейкая ніша, якой не хапала людзям. Я лічу, што настаў час, калі скончваецца перыяд культурнай і моўнай пасіўнасці, а зараз людзі зноў гатовыя прыняць беларускую культуру. Але мову беларусам сапраўды трэба вывучаць нанова.
 
Тым і заняліся. Гэтым вечарам калектыўна вывучылі ўсе тонкасці загаднага ладу. А каб ніхто не паспеў засумаваць,  пекар з Верхнядзвінска Кастусь Ларкоў пачаставаў “вучняў” караваямі з надпісамі на беларускай мове, каб “з’елі і мову не забывалі”.
 
 
-  А я ўжо і не памятаю са школы ўсю граматыку, - чутны мужчынскі голас за спіной. – Трэба ўзнавіць.
 
- Насамрэч беларусы размаўляюць на мове, але ў першую чаргу гэта інтэлігенцыя, прадстаўнікі культуры і навукі, - гаворыць Алеся Літвіноўская. - Шмат людзей хацелі б размаўляць на беларускай мове ў жыцці, але саромеюцца недастатковых ведаў. Ім мы гаворым, што только шляхам практыкі і перадолення памылак можна пачаць размаўляць. Курсы нацэлены на тое, каб людзі знялі псіхалагічны бар’ер.
 
 
Такога бар’еру няма ў сябра курсаў, з якім звязаліся праз тэлемост, былога амбасадара Швецыі ў Мінску Стэфана Эрыксана. На той мове, якой валодае не кожны беларус, швед распавёў, як вывучыў нашу мову і чаму мы адказваемся на ёй размаўляць.
 
- Беларусы – перфекцыяністы. Вы баіцеся рабіць памылкі, а таму ўвогуле не ўжываеце вашу мову ў жыцці, - кажа ён. – Але можна размаўляць і з памылкамі. А з часам развівацца. Нават я, замежнік, змог яе вывучыць. І 7 гадоў, што жыў у Беларусі ёй карыстаўся, хочь часам у мяне і пыталіся “Навошта?”.
 
Не забывае нашу мову Стэфан Эрыксан і цяпер, чытае літаратуру і плануе, нават, заняцца перакладамі з беларускай мовы на шведскую. А яшчэ сустракаецца з беларусамі, каб проста паразмаўляць.
 
 
Алеся Літвіноўская адзначае, што беларусы, асабіста моладзь, якая шмат вандруе, больш задумваюцца аб сваёй гісторыі і мове. Бо ў паездках бачаць, што людзі размаўляюць на родных мовах. І яшчэ тут уключаецца іронія лёсу, калі многія пытаюцца “Ці вы рускія?”, і ім трэба тлумачыць, хто такія беларусы. Таму часта, людзі пачынаюць адчуваць сябе беларусамі менавіта за межамі краіны. А вяртаюцыся дадому, спрабуюць выкарыстоўваць і родную мову.
 
- Я згодна з Алегам Трусавым, які напісаў, што трэба размаўляць нават на трасянцы, бо з яе людзям лёгка перайсці потым на беларускую мову, - дзеліцца думкамі Алеся Літвіноўская. - Мэта нашых курсаў - не толькі стварыць пляцоўку для абмена думкамі і магчымасць выказвацца па-беларуску, гэта яшчэ і асветніцкая, адукацыйная функцыі. На кожным занятку мы расказваем штосьці пра гісторыю Беларусі, нейкія веды пра мову, правілы, вывучаем новыя словы.
 
 
Арганізатары праекту ўпэўнены, што “Мова нанова” і “Мова ці кава” - курс, які існаваў раней, - будуць развівацца паралельна без канкурэнцыі. Бо кожны знойдзе сваю аўдыторыю.
 
- Мы былі вядоўцамі першага курса “Мова ці кава”. І мы вельмі ўдзячны Кацярыне Кібальчыч, якая, жывучы ў Маскве, ініцыявала такія курсы. Кожная ідэя развіваецца. Так сталася і з нашым праектам. Канцэпцыі нашых курсаў пачалі не зусім супадаць. І тое, што з аднаго курса стала два, – добра. Мы зацікаўлены ў тым, каб беларусы вывучалі мову. Не важна прыйдуць яны да нас, звернуцца да іншых праектаў, - тлумачаць гасцям арганізатары.
 
Яны таксама анансавалі, што ў гэтым годзе толькі ў Мінску будзе дзейнічаць каля 5 беларускамоўных курсаў. І ўсе маюць адзіны напрамак - вяртанне да беларушчыны, таму што існаваць паўнавартасна без мовы нацыя не можа.
 
Вельмі задаволіла зацікаўленасць праектам і класіка беларускай літаратуры Рыгора Барадуліна. Сам ён прыйсці на курсы не можа – не той стан ужо ў дзядзькі Рыгора. Але ён перадаў удзельнiкам мерапрыемства свае найлепшыя пажаданні: “Хай усё дрэннае ў вас будзе па-старому, а добрае - па новаму”, - кажа ён у відэапасланні.
 
 
Хоць моўны курс і зацікавіў шмат мінчан, сёння большасць насельніцтва занята сваімі паўсядзённымі праблемамі. Людзям няма часу да мовы і культуры. Беларусы – такі народ, што калі яны не бычаць стымула, наўрад ці яны самі пачнуць вывучаць мову самастойна, лічаць арганізатары “Мовы нанова”. Таму акрамя моўных курсаў нам патрэбна дзяржаўная моўная палітыка, якая спрыяла б прасоўванню мовы. У выніку мы б часцей чулі яе вакол сябе.
 
 
 
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео