BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Апошняя надзея

31.12.2013 Таццяна Вадалажская, каардынатар Лятучага ўніверсітэта
Апошняя надзея
Свой взгляд
Надыход новага года дазваляе трохі пафасу, але справа не толькі ў календары.

З кожным годам мы страчваем надзею. Мы нібыта яшчэ чакаем, працуем, намагаемся... але недзе ў глыбіні душы ўжо падрыхтаваныя да таго, што чарговы раз нас чакае параза, што амбітныя планы не будуць спраўджаныя, што мы будзем шукаць тлумачэнняў і апраўданняў. І мы іх знойдзем. Мы ведаем іх заранёў. Таму нашыя планы "без прэтэнзій", таму нават самыя невялікія дасягненні мы ацэньваем высока. "Тое, што гэта адбылося, - ужо добра, ужо вялікае дасягненне" - ці не гэта мы чуем і кажам пасля кожнай больш-меньш удалай справы?

Мы страчваем надзею не на тое, што ў краіне адбудуцца змены, а на тое, што гэта будзе плёнам нашых высілкаў. Мы ведаем, што калі-небудзь усё будзе як мае быць. Але ўсё адбудзецца "без нас" (як казаў Акудовіч), усё будзе зроблена "за нас". Калі-небудзь Беларусь будзе ўтягнута ў еўрапейскую прастору, і разам з гэтым мы атрымаем і эканамічныя, і сацыяльныя, і адукацыйныя стандарты. І нават беларуская мова атрымае сваё пачэсная месца, але не як здабытак саматоеснасці і любові беларусаў, а праз абарону праз "абарону культурнай разнастайнасці".

Ці ёсць у нас яшчэ надзея? Ці ёсць тая амбітная справа, якая не можа адбыцца "без нас" і "за нас"?

Наша апошняя надзея - Беларускі ўніверсітэт. Гэта не той Універсітэт, які з’явіцца ў нас, дзякуючы Балонскаму працэсу. Гэта Універсітэт як агульная справа, як супольнасць, як грамадскі рух да іншай Беларусі. Такі Універсітэт не "прарасце" інфраструктурай у стандартызавай еўрапейскай краіне. Універсітэт - гэта індывідуальнасць. Калектыўная, шматпакаленчая індывідуальнасць. Гэта штодзенныя высілкі супольнасці па ўтрыманню ідэі, яе развіццё. Поспехі і паразы такога Універсітэта не могуць быць вытлумачаны праз знешня чыннікі і абставіны. Ён не залежыць ад знешняга свету. Уся адказнасць на нашым розуме, адданаці, здольнасцях.

Універсітэт як грамадскі рух - гэта апошняя надзея на валоданне сваёй краінай і ўдзел у яе будучыні.

Тэкст упершыню быў апублікаваны на сайце Лятучага ўніверсітэта

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео