BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Асамблея НДА назвала "Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці-2013"

24.12.2013
Асамблея НДА назвала "Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці-2013"
фота baj.by
Штогадовая цырымонія ўручэння прэміі Асамблеі НДА прайшла учора, 23 снежня.

 Прэміяй "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці" былі адзначаныя найбольш значныя і яскравыя падзеі ў жыцці беларускіх грамадскіх арганізацый, на думку праўлення Асамблеі НДА.

Як ранней паведамлялi арганiзатары, сёлета спіс намінацыяў прыцярпеў пэўныя змены. Так, былі выкрэсленыя традыцыйныя намінацыі “Рэгістрацыя году” і “Адмова году”. А замест их былi прапанаваны - “Лапаць году”, намiнацыя, якая ўручаецца за нэгатыўныя дзеянні ў дачыненні да арганізацыяў грамадзянскай супольнасці і іх прадстаўнікоў, а таксама СМІ году, - адзначае масмэдыя, якое найбольш грунтоўна і рознабакова асвятляла грамадскую дзейнасць.

Кампаніяй года была названая агульнанацыянальная кампанія "Зробім лепш", iнфармуе "Еўрарадые". У намінацыі "Новая ініцыятыва" перамагла "Мова ці кава". Рэгiянальная падзея — народныя бунты супраць ліквідацыі хатніх свіней (яе праводзілі для стрымлівання распаўсюду афрыканскай чумы свіней). Месцам 2013 года стала сталічная пляцоўка "Цэх". Крэатывам года прызналі працоўню сацыяльнай рэкламы і ўсталяванне ў Астравецкім раёне помніка паўстанцам Каліноўскага.

СМІ года стала інтэрнэт-тэлебачанне партала tut.by. "Лапаць года" — штраф арганізатарам велапрабега "стылягі на роварах". Грамадскім лідарам 2013-га быў названы Сяргей Міхалок.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео