BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабаронца "Вясны" паскардзіўся ў Канстытуцыйны суд на дэскрымінацыю беларускамоўных

28.11.2013
Праваабаронца "Вясны" паскардзіўся ў Канстытуцыйны суд на дэскрымінацыю беларускамоўных
Намеснік кіраўніка "Вясны" Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч лічыць, што ў судах краіны парушаюцца правы беларускамоўных грамадзян.

Праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч звяртае ўвагу Канстытуцыйнага суда, што ўсё часцей фіксуюцца выпадкі дыскрымінацыі грамадзянаў па моўнай прыкмеце. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» не ўтрымлівае гарантый роўнасці дзвюх дзяржаўных моваў і, па меркаванні Стэфановіча, супярэчыць арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, перадае nn.by.

«Судаводства ў краіне паводле дзеючага заканадаўства ажыццяўляецца на беларускай і (альбо) рускай мовах, што на практыцы ў большасці выпадкаў прыводзіць да таго, што суды з удзелам прадстаўнікоў беларускамоўнай меншасці адбываюцца на рускай мове», — адзначае ў звароце праваабаронца.

Праваабаронцы неаднаразова фіксавалі выпадкі, калі суддзі адмаўляліся весці працэс па-беларуску.

Варта прыгадаць адміністратыўны працэс над Генікам Лойкам, якога ў сакавіку 2013 года судзілі за несанкцыянаваны пікет у абарону беларускай мовы ля гімназіі №4 г.Мінска. Суддзя Фрунзенскага раёна Людміла Лапо не толькі адмовілася сама весці працэс па-беларуску, але і забараняла адказваць па-беларуску ўдзельнікам працэсу.

Суддзя Мінскага гарадскога суда Аляксей Бычко, які разглядаў касацыйную скаргу, адмовіўся весці працэс па-беларуску, спасылаючыся на арт. 2.11 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, які нібыта дазваляе вядзенне працэсу на рускай мове.

Стэфановіч звяртае таксама ўвагу, што на прававым партале pravo.by немагчыма знайсці нарматыўна-прававыя акты на дзяржаўнай беларускай мове, рэсурс змяшчае бягучую інфармацыю на рускай і англійскай мовах, а тэксты нарматыўна-прававых актаў і законапраектаў размяшчаюцца на ім выключна на рускай мове.

Дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце супярэчыць не толькі нацыянальнаму, але і міжнароднаму заканадаўству. Так, згодна з арт. 26 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах усе людзі роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону закона. У гэтых адносінах усялякага рода дыскрымінацыя павінна быць забаронена законам і закон павінен гарантаваць усім асобам роўную і эфектыўную абарону супраць дыскрымінацыі па якой бы там ні было прыкмеце. Паводле вызначэння, якое даецца міжнароднымі нормамі права ў галіне абароны правоў чалавека, дыскрымінацыяй ахопліваюцца ўсялікія выключэнні, абмежаванні ці перавагі па пэўных прыкметах, у тым ліку і па моўнай прыкмеце.

Валянцін Стэфановіч звяртаецца ў Канстытуцыйны суд з просьбай прызнаць арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь «Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» неадпаведным арт. 17 Канстытуцыі і прапанаваць унесці змены ў гэты артыкул, заканадаўча замацаваўшы абавязак дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь выдаваць усе нарматыўна-прававыя акты (уключна з тэкстамі законапраектаў) на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай.

Зварот будзе накіраваны таксама ў палату прадстаўнікоў, савет рэспублікі, Вярхоўны суд, Вышэйшы гаспадарчы суд, Савет Міністраў і прэзідэнту, якія паводле арт.116 Канстытуцыі маюць права накіроўваць прапановы ў Канстытуцыйны суд аб адпаведнасці законаў нормам Канстытуцыі. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео