BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску прайшоў першы фэст актуальнага грамадзянскага арта "Грамадзянскасць.BY"

24.11.2013 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
У Мінску прайшоў першы фэст актуальнага грамадзянскага арта "Грамадзянскасць.BY"
Акции / Фото
Фото Службы информации "ЕвроБеларуси"
Арганізатары фэсту сцвярджаюць: сёння немагчыма толькі адукацыйнымі мерапрыемствамі фармаваць і прасоўваць iдэю грамадзянскасцi. Таму стаўка робіцца на медыя-персон.

Мэта фестывалю, як пазначылі арганізатары - Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, ёсць прадстаўленне і абмеркаванне беларускіх праектаў у галіне культуры і адукацыі 2013 года, якія маюць грамадзянскі складнік.

Адкрываючы мерапрыемства, сябра Савету Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы Леанід Каліценя зазначыў, што "за мінулы год у краіне было створана шмат арт-прадуктаў, якія можна было б падлучыць да нашага фэсту, але мы вырашылі уключыць у праграму толькі тое, да чаго мелі дачыненне".

- Лічым, што тэма настолькі важная, што патрэбна рухацца далей, але больш кансалідаванымі высілкамі людзей самых розных сфер дзейнасці. Як мы высветлілі цягам года, шмат якія недзяржаўныя арганізацыі працуюць з гэтай тэмай, але ўсё гэта адбываецца дастаткова кулуарна, без пэўнага абмену. Гэтым мерапрыемствам мы паспрабавалі прыцягнуць увагу іншых сектараў, каб не толькі людзі з адукацыйных НДА але і з іншых накірункаў далучаліся да нашай ініцыятывы. Дэкларуем: Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы адкрытая да кансалідацыі – мы гэта рабілі і будзем рабіць.

Але, як пазначыў Леанід Каліценя, само паняцце грамадзянскасці дагэтуль вельмі размытае.

- За год працы, колькі разоў чулі: "А дайце нам азначэнне "грамадзянскасці", патлумачце, што гэта".

Ды і сам Каліценя распавёў, што толькі днямі знайшоў найлепшае для сябе ў словах былога прэзідэнта Нямеччыны Ёганеса Рау: "Пакуль ёсць іншыя краіны, важна мець Радзіму ўнутры сябе, бо ў таго, хто не мае дома, не можа быць суседзяў".

Дыскусія, якая працягнула фэст, вызначыла, падаецца, толькі тое, што тэма грамадзянскасці можа разглядацца вельмі па-рознаму. Асабліва, што да грамадзянскасці мастацтва.

Эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій, сацыёлаг Таццяна Вадалажская:

- На маю думку, грамадзянскасць – гэта асабістае суаднясенне сябе і краіны, супольнасці. Адчуванне сябе часткай вялікага, спосаб думаць, глядзець вакол. Калі гляджу вакол сябе, умоўна, у метры – сям'я, сябры, то наўрад ці ў мяне наогул будзе ўзнікаць неабходнасць замацаваць праз правы, абавязкі нейкія адносіны, нейкую агульнасць, суцэльнасць. Калі тваё кола свету больш шырокае, то тады ўзнікаюць нейкія пытанні.

Філосаф Ірына Дунаева:

- Можа быць мастак з вельмі сур'ёзнай пазіцыяй грамадзянскасці? Можа. Але ён можа выконваць і сацыяльную замову. Можа рабіць за грошы. Я лічу, што мастак мае права быць свабодным – і ад грамадзянскасці ў тым ліку. Давайце дазволім кожнаму быць такім, якім ён хоча быць. Нехта працуе ў абсалютна свабодным палёце, не азіраючыся, нехта робіць замову за грошы, нехта працуе на падрадзе ў дзяржавы. Дайце проста свабоды – і мастаку ў тым ліку.

Намесніца старшыні Таварыства Беларускай школы Тамара Мацкевіч:

- Ідэальная сітуацыя, канешне, калі дзяржава і грамадзянскасць гэта паняцці аднаго роду. У нас жа можна чуць: "Я люблю краіну, я ненавіджу сваю дзяржаву". Гэта нармальна для Беларусі, гэта ненармальна для астатняга свету. Маркеры для станаўлення грамадзянскасці: беларускасць, мова, адказнасць.

Удзельнікам фэсту былі прэзентаваныя пераможцы конкурсу:

Фільм "Білінгвы" па сцэнары Андрэя Саўчанкі.

Серыя фота "Я - Грамадзянін !" Алены Макушкінай.

Відэа-ролік на верш "Насыпаць горы" Уладзіміра Лянкевіча.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео