BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Палітычны рэжым у краіне – гэта таксама выклік для беларусацыі

22.11.2013 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Андрэй Ягораў: Палітычны рэжым у краіне – гэта таксама выклік для беларусацыі
Свой взгляд
фота gazetaby.com
Што такое "беларусізацыя"? Цi трэба яе звужаць толькі да аспектаў мовы і развіцця беларускай культуры? З чаго пычынаць "беларусізацыю" Беларусi?

 Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыўма "ЕўраБеларусь" (Літва, Беларусь) і Фонду Генрыха Бёля (Германія) ладзіць міжнародную канферэнцыю "Беларусізацыя. Ці можна завяршыць працэс інстытуцыянальнага будаўніцтва незалежнай дзяржавы?", якая пройдзе ў Мінску 22 лістапада. Мерапрыемства збярэ экспертаў па пытаннях трансфармацыйных працэсаў з Германіі, Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі.

 
Арганізатары вызначаюць галоўную мэту форуму – абазначыць прынцыповыя праблемы і паглыбленне разумення прычын супраціву шэрагу постсавецкіх краін і народаў трансфармацыйным працэсам у XXI стагоддзі. Летась прайшла аналагічная канферэнцыя па праблемах дэсаветызацыі; гэтым разам арганізатары факусуюць сваю ўвагу на праблемах завяршэння інстытуцыянальнага будаўніцтва незалежных дзяржаў. Для Беларусі гэты комплексны працэс фарміравання сучаснай нацыі, уключаючы станаўленне новых грамадскіх інстытутаў і інстытутаў дзяржавы, па традыцыі можна пазначыць тэрмінам "беларусізацыя".
 
Які сэнс укладваецца ў паняцце “беларусізацыя”? Ці магчымая беларусізацыя за цяперашнім палітычным рэжымам? Калі кіраўнік дзяржавы граматна не размаўляе ні па-беларуску, ні па-руску, то дзяржава не можа праводзіць цывілізаваную моўную палітыку. Як быць?
 
На пытанні Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі” адказвае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.
 
- Трансфармацыя Беларусі трымаецца на трох кітах: дэсаветызацыя краіны, беларусізацыя, еўрапеізацыя. Зараз на павестцы дня стаіць праблема беларусізацыі. Ці азначае гэта, што дэсаветызацыя ўжо адбылася?
 
-Трыяда “дэсаветызацыя-беларусізацыя-еўрапеізацыя” сапраўды ёсць падставовай лініяй трансфармацыяў для Беларусі. Але ж гэта не статычныя этапы, гэта працэссы, што паралельна разварочваюцца ў часе. Савецкае змяняецца і знікае, але што прыходзіць на яго месца? На гэтае месца могуць прыходзіць змененыя формы таго ж самага савецкага ладу, альбо нерэфлексіўныя бяздумныя запазычанні з глабалізаванай культуры. Неабходна ж, каб працэсс зменаў абываўся пад кантролем нашай волі і розума і на месца састарэлых рэгулятываў і стандартаў прыходзілі сучасныя па форме і беларускія па змесце нормы арганізацыі жыцця і дзейнасці.
 
- Ці можна гаварыць пра беларусізацыю ў краіне, якую пасля моўнага рэферэндума 1995 года захапіла русіфікацыя, а беларуская мова загнаная ў гета?
 
- Пра беларусізацыю сёння не толькі можна і неабходна гаварыць, гэтую беларусізацыю трэба ажыццяўляць нават у тых неспрыяльных умовах, якія мы маем. Пры гэтым нельга звужаць беларусізацыю толькі да аспектаў мовы і развіцця нацыянальнай беларускай культуры. Нам трэба беларусізаваць усю краіну, усе інстытуты, што арганізуюць нашае жыццё. Беларусізацыя – гэта станаўленне новага ладу незалежнай краіны, і яна павінна адбыцца ва ўсіх сферах: у эканоміцы, палітыцы, адукацыі, навуцы, архітэктуры і дызайне, прававой сістэме… Для кожнай сферы пытанне беларусізацыі будзе выглядаць па-рознаму, але ж будзе далёка пераўзыходзіць вузкі моўны аспект.
 
Для вышайшай адукацыі, напрыклад, переасэнсаванне комплекса каштоўнасцяў, на якіх грунтуецца сістэма адукацыі – гэта таксама беларусізацыя. Нельга папросту запазычыць архітэктуру еўрапейскай Балонскай сістэмы і на гэтым задаволіцца, трэба ствараць сучасныя формы адукацыі і рабіць яе лепшай у свеце. І калі мы так зробім, то гэта і будзе сапраўднай беларусізацыяй.
 
- Які сэнс укладваецца ў паняцце “беларусізацыя”? З чаго варта пачынаць вяртанне да нацыянальных каранёў?
 
- Пачынаць трэба са змены кірунку погляду: не вяртанне ў мінулае, а крок у будучыню. Нацыянальная традыцыя павінна пастаянна рэфлексавацца і развівацца, пераходзіць да жыцця, жыць у новых формах. У некаторых рэчах немагчыма апірацца на традыцыю, хутчэй трэба беларусізаваць, у пэўным сэнсе, каланізаваць і прысвоіць як свае новыя сучасныя практыкі. У некаторых аспектах мы, беларусы, знаходзімся перад выклікамі і задачамі, якія ніхто да нас у гісторыі не вырашаў. Той самы працэс дафармавання беларускай нацыі і нацыянальнай ідэнтычнасці не можа грунтавацца на звыклых падыходах эпохі мадэрну. Сучаснасць постмадэрнай эпохі і новыя формы сацыяльнасці, як бы мы да іх не ставіліся, размывае мадэрны нацыянальны коплекс: “этнас-мова-тэрыторыя-нацыянальная дзяржава”. І гэта выклік, які патрабуе адэкванага адказу.
 
- Ці магчымая беларусізацыя за цяперашнім палітычным рэжымам?
 
- Цяперашні палітычны рэжым у краіне – гэта таксама выклік для беларусацыі. Гэты рэжым, відавочна, не адэкватны сучасным патрэбам развіцця краіны, ён замінае развіццю, спараджае крызісы і застой. І трэба беларусізаваць гэты рэжым, з несучаснага і небеларускага рэжыму зрабіць сучасны і беларускі, увесці адэкватныя часу беларускія формы арганізацыі палітычных адносінаў у краіне.
 
Ці ж не думаце вы, што гэта больш складаная задача, чым, напрыклад, рэформа навукі?!  
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео