BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Дзяды" ў Мiнску: дождж, мова і адно затрыманне

10.11.2013 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
"Дзяды" ў Мiнску: дождж, мова і адно затрыманне
Акции / Фото
Лідэр КХП-БНФ Зянон Пазьняк перадаў пасланне, у якім падтрымаў нядаўнюю заяву Юрыя Беленькага, які залічыў рускамоўных Беларусі ў акупацыйнае войска.

Дождж і холад, але а 12-й каля Лошыцкага парку сабралася ледзь больш за паўсотні чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі і расцяжкамі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ. Амапаўцы прыбылі раней – воддаль стаялі два аўтазакі ды аўтобус з людзьмі ў цывільным, апошнія таксама былі і ля месца збору актывістаў, што традыцыйна сабраліся ў Лошыцы, каб ушанаваць памяць загінулых ад бальшавіцкага тэрору беларусаў.

Кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай камісіі партыі Валер Буйвал падзякаваў людзям за тое, што надвор'е не перашкодзіла ім прыйсці да крыжа беларусам-пакутнікам, і зачытаў прывітальнае слова Зянона Пазьняка. Лідэр партыі, што з 90-х знаходзіцца ў эміграцыі, падтрымаў свайго намесніка Юрыя Беленькага. Нагадаем, на мінулым тыдні заява Беленькага на мітынгу ў Курапатах выклікала даволі гарачую дыскусію ў беларускім грамадстве. Заклікаючы моладзь размаўляць па-беларуску, Беленькі тады заявіў: "Памятай, калі ты размаўляеш па-руску, ты ў акупацыйнай арміі, страляеш у свой народ".

"Масква цудоўна разумее, што галоўнай асновай існавання беларускай нацыі ёсць беларуская мова. (...) Пры тым тое, што бачыць і разумее Масква, ужо – у выніку асляплення – не бачыць і не разумее бальшыня беларускага грамадства. І раптам з'яўляецца публічная асоба, якая публічна і адкрыта пра тое кажа, - напісаў Пазьняк пра заяву Беленькага. - Кажа так вобразна і так моцна, што яе пачынаюць слухаць і думаць над сэнсам слоў. І тады, падкрэсліваю, толькі тады, калі бачаць, што словы даходзяць, тады пачынаецца істэрыка акупантаў. Гэта істэрыка страху начнога злодзея, калі раптам уключылі святло". Пазьняк далучыўся да слоў Беленькага і таксама заклікаў моладзь "не ўступаць у акупацыйную армію, не страляць у саміх сябе".

Сам жа Юры Беленькі гэтым разам больш сканцэнтраваўся на іншых этнасах, якія, на яго думку, хутка будуць гаспадарыць на беларускай зямлі, калі беларусы не ўспомняць, што менавіта яны – уладары тут. Што да бізнесу, то ён і так ужо амаль увесь расейскі, мяркуе Беленькі, але і гэта яшчэ не ўсё: "Нас спрабуюць дабіць. Туркменскія астраўкі тут ужо скора будуць, кітайскія індустрыяльныя паркі... І ёсць людзі якія быццам спрыяюць гэтай ідэі, абараняюць рэжым. (...) Ствараецца механізм, каб вось гэта сістэма абрабавала ўсіх нас. А што будзе з намі? Спрабуюць проста дабіць нас, уклініўшы сюды чужыя этнасы, і забраць усю эканоміку".

Напрыканцы мітынгу пад відэакамеры грамадзян у цывільным быў спеты "Магутны Божа" і людзі пачалі разыходзіцца. Але не абыйшлося без затрымання. Актывіст са Стоўбцаў Леанід Смоўж апрануў паверх швэдара майку з лозунгам "За Беларусь без дыктатуры". Пасля мітынгу ён быў затрыманы – ужо на прыпынку грамадскага транспарту. Смаўжа будуць судзіць ў панядзелак, 11 лістапада.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео