BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кіраўніцтва БАЖ распавяло начальнiку мiлiцыi Мiнска пра адвольныя затрыманні журналістаў

23.10.2013
Кіраўніцтва БАЖ распавяло начальнiку мiлiцыi Мiнска пра адвольныя затрыманні журналістаў
23 кастрычніка старшыня ГА “БАЖ” Жанна Літвіна і яе намеснік Андрэй Бастунец сустрэліся з начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандрам Барсуковым.

 Тэмай гутаркі стала масавае затрыманне журналістаў 19 кастрычніка на чыгуначным вакзале ў Мінску, паведамляе прэс-служба БАЖ.

– Сустрэча з Аляксандрам Барсуковым цягнулася больш за паўгадзіны. Кіраўнік сталічнай міліцыі выслухаў усе нашы аргументы і нашу занепакоенасць адвольнымі затрыманнямі журналістаў, – кажа Жанна Літвіна. – Мы яшчэ раз нагадалі, што не толькі ў супрацоўнікаў міліцыі, але і ў журналістаў ёсць свае прафесійныя правы і абавязкі, якія заключаюцца ў тым, каб знаходзіцца непасрэдна на месцы падзеяў і фіксаваць, здымаць, занатоўваць усё, што адбываецца.

У сваю чаргу, Аляксандр Барсукоў адзначыў, што ў суботу ён не знаходзіўся на месцы канфлікту, але адразу ж прыбыў туды, бо прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі быў у адпачынку. Аляксандр Барсукоў падкрэсліў, што асабіста праверыў дакументы ў журналістаў, пасля чаго даў падначаленым каманду вызваліць усіх прадстаўнікоў СМІ.

Кіраўнікі арганізацыі распавялі сп-ру Барсукову пра дадзеныя маніторынгу, паводле якога за гэты год было як мінімум 35 выпадкаў затрымання журналістаў. Чатыры з іх скончыліся адміністратыўнымі арыштамі.

А.Барсукоў мяркуе, што дачыненні міліцыі і журналістаў у краіне апошнім часам дастаткова нармальныя, хаця і кожны з бакоў можа мець да другога пэўныя прэтэнзіі.

Жанна Літвіна прывяла прыклад наладжвання ўзаемадачыненняў міліцыі і журналістаў у суседніх краінах. У прыватнасці, распавяла пра ўвядзенне ў Маскве так званых "картак бяспекі" журналістаў, якія выдаюць органы ўнутраных спраў паводле мемарандуму, што заключылі маскоўская паліцыя і Расійскі саюз журналістаў.

Лідары БАЖ прапанавалі абмеркаваць усе гэтыя пытанні больш падрабязна на адмысловай сустрэчы журналістаў і міліцыі. Апошняя прапанова не выклікала ў кіраўніка ГУУС згоды. Па яго словах, ён і так гатовы адказваць на любыя пытанні журналістаў падчас прэс-канферэнцый ці сустракацца з імі падчас уласных прыёмных гадзінаў.

Тым не менш, сп. Барсукоў паабяцаў вывучыць досвед бліжэйшых суседзяў і праверыць інфармацыю па тых канфліктных сітуацыях, пра якія распавялі прадстаўнікі журналiсцкай арганізацыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео