BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алег Хаменка: Скарачаюць усё, што звязана з словамі "культура" і "беларускі"

04.10.2013 Александр Ходасевич, ЕвроБеларусь
Алег Хаменка: Скарачаюць усё, што звязана з словамі "культура" і "беларускі"
Скарачэнне устаноў культуры ў Беларусі сведчыць аб тым, што краіна перажывае глыбокі эканамічны крызіс.

 Такім меркаваннем са Службай інфармацыі "ЕўраБеларусі" падзяліўся лідэр гурта " Палац", культуролаг Алег Хаменка.

Нагадаем , 25 верасня калегія Міністэрства культуры прыняла рашэнне № 189 правесці скарачэнне колькасці работнікаў установаў культуры.

Згодна з дакумэнтамі, Інстытуту беларускай культуры прапануюцца скараціць 30 % супрацоўнікаў, Літаратурныя музеi Янкі Купалы i Якуба Коласа будуць скарочаны на 25% супрацоўнікаў , Нацыянальны мастацкi музей – на 5%. Астатнім падначаленым Мінкульту ўстановам (за выключэннем прафесарска - выкдадчыцкага складу) - на 20 % . Не падпадаюць пад скарачэнне Нацыянальны аркестр сімфанічнай i эстраднай музыкі i Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

На думку Алега Хаменкі , нічога дзіўнага ў скарачэнні устаноў культуры няма.

"Гэта шырока вядома, што калі ў краіне назіраюцца крызісныя з'явы, у першую чаргу скарачаюцца выдаткі на ўсё, што звязана з культурай. Гэта сведчыць аб тым, што Беларусь перажывае глыбокі эканамічны крызіс", - адзначыў Алег Хаменка . Паводле яго слоў, безумоўна , такое скарачэнне толькі паглыбіць праблемы беларускай культуры.

Пры гэтым культуролаг выказаў меркаванне, што скарачэнне закране ўсіх. А ў сувязі з тым, што, як вядома, беспрацоўя ў нас няма, не выключана, што новыя людзі паедуць на заробкі за мяжу.

На пытанне аб тым , што чакаць далей, Алег Хаменка адказаў метафарай : "Хто не будаваў хату, а будаваў храм, той меў шанец перажыць цяжкія часы. Хто не будаваў храм, а будаваў хату і чакаў, калі яго жыллё зноў спаляць, з гэтымі праблемамі і паміраў ".

Лідэр " Палаца" таксама падзяліўся поглядам, чаму Нацыянальны аркестр сімфанічнай i эстраднай музыкі i Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ня падпадаюць пад скарачэнне.

"Гэта было б ўвогуле дзікунствам скарачаць флагманскія інстытуты заяўленай ідэалогіі. Скарачаюць, як мне здаецца усё, што звязана з словамі "культура" і "беларускі", а гэта і так функцыяніравала ледзь заўважна. Калі шукаць хоць які небудзь станоўчы варыянт развіцця далейшых падзей, то я б параіў звольненным падумаць пра стварэнне прыватных музеяў, інстытутаў. Іх, пакуль, ўвогуле ў нас няма, а яны вельмі патрэбны, і ў іншых краінах гэта вельмі распаўсюджаная практыка", - адзначыў Алег Хаменка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео